Вы тут

Водная дарога ў Еўропу


У Пінску праходзіць рабочая сустрэча экспертаў аргкамітэта ўстаноўчай канферэнцыі па пытаннях развіцця воднатранспартнага злучэння Дняпро — Вісла.

Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Аднаўленне магістральнага воднагашляху Е-40 на ўчастку Дняпро — Вісла: ад стратэгіі да планавання» падтрыманы Еўрапейскім саюзам. Праект разлічаны на два гады і ажыццяўляецца рэгіянальнымі органамі ўлады, галіновымі міністэрствамі і прадпрыемствамі трох краін: Беларусі, Польшчы, Украіны. Вядучым партнёрам праектаў нашай краіне стала рэспубліканскае ўнітарнае эксплуатацыйнае прадпрыемства «Дняпроўска-Бугсківодны шлях». На яго базе і праводзіцца рабочая сустрэча экспертаў з трох краін. Сустрэча павінна падрыхтаваць устаноўчую канферэнцыю і першую сесію па гэтых пытаннях. Форумы запланаваны на першы квартал гэтага года ў Брэсце.

Пытанні аднаўлення старажытнага воднага шляху «з варагаўу грэкі» не раз абмяркоўваліся краінамі-суседкамі. Шлях Е-40 Дняпро — Вісла — Одэр звяжа басейны Балтыйскага і Чорнага мораў. Сёння шлях не дзейнічае, бо ўчастак ад Брэста да Варшавы па рацэ Заходні Буг не суднаходны. Вывучыць варыянты аднаўлення гэтага ўчастка і закліканы праект, які фінансуе ЕС. Зроблены першы, хай маленькі яшчэ, крок на шляху ў Еўропу. Па вадзе.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.