Вы тут

Поўнамаштабны саюз без аб­ме­жа­ван­няў і вы­клю­чэн­няў


Ме­на­ві­та на та­кім Мыт­ным са­ю­зе па­він­на ба­зі­ра­вац­ца но­вае ін­тэ­гра­цый­на­е ўтва­рэн­не. Аб гэ­тым Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­явіў на па­ся­джэн­ні Вы­шэй­ша­га Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ве­та на ўзроў­ні кі­раў­ні­коў дзяр­жаў, якое прай­шло ў афі­цый­най рэ­зі­дэн­цыі Прэ­зі­дэн­та Ра­сіі Но­ва-Ага­ро­ве.

1«На­ша прын­цы­по­вая па­зі­цыя — ства­рэн­не Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за па­він­на ба­зі­ра­вац­ца на поў­на­маш­таб­ным Мыт­ным са­ю­зе без вы­клю­чэн­няў, у тым лі­ку без пош­лін, коль­кас­ных аб­ме­жа­ван­няў або ча­гось­ці ін­ша­га», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ў сва­ім вы­ступ­лен­ні ад­зна­чыў два прын­цы­по­выя для Бе­ла­ру­сі мо­ман­ты ў пла­не ства­рэн­ня Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за. «Па-пер­шае, у на­шым ін­тэ­гра­цый­ным пра­ек­це мы па­він­ны вый­сці на кан­крэт­ныя вы­ні­кі. Та­кім вы­ні­кам з'яў­ля­ец­ца за­вяр­шэн­не ства­рэн­ня Мыт­на­га са­ю­за без якіх-не­будзь аб­ме­жа­ван­няў і вы­клю­чэн­няў. У гэ­тым пы­тан­ні ба­кі най­больш ру­шы­лі на­пе­рад. Фак­тыч­на за­ста­лі­ся вы­клю­чэн­ні толь­кі па не­ка­то­рых, ад­нак вель­мі знач­ных, та­ва­рах. І нам не­аб­ход­на пры­няць на­конт іх прын­цы­по­вае ра­шэн­не».

Ра­зам з тым, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка кан­ста­та­ваў, што з'я­ві­лі­ся па­ды­хо­ды, ка­лі ад­ме­ну вы­клю­чэн­няў па та­ва­рах па­ча­лі ўвяз­ваць з ад­ме­най вы­клю­чэн­няў па па­слу­гах, ка­пі­та­ле і ра­бо­чай сі­ле. «Сва­бо­да ру­ху та­ва­раў па­він­на стаць пры­кла­дам для вы­ра­шэн­ня за­да­чы па рэа­лі­за­цыі ас­тат­ніх трох сва­бод. Без гэ­та­га бу­ду­чы эка­на­міч­ны са­юз бу­дзе па­збаў­ле­ны тры­ва­ла­га фун­да­мен­ту, — лі­чыць бе­ла­рус­кі лі­дар. — Ад­на­ча­со­ва мы пра­даў­жа­ем мэ­та­на­кі­ра­ва­на пра­ца­ваць над рэа­лі­за­цы­яй тых да­моў­ле­нас­цяў, якія за­ма­ца­ва­ны ў ба­за­вых па­гад­нен­нях АЭП».

Што да­ты­чыц­ца пра­ек­та да­га­во­ра, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што па­зі­цыя бе­ла­рус­ка­га бо­ку па асоб­ных па­ла­жэн­нях ін­сты­ту­цы­я­наль­най част­кі гэ­та­га да­ку­мен­та бы­ла пра­па­на­ва­на пад­час па­пя­рэд­няй су­стрэ­чы кі­раў­ні­коў дзяр­жаў у Маск­ве. Ця­пер экс­пер­ты вя­дуць ра­бо­ту па яе ўзгад­нен­ні.

Га­во­ра­чы аб функ­цы­я­наль­най част­цы да­ку­мен­та, Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі за­ўва­жыў, што, ня­гле­дзя­чы на ак­ты­ві­за­цыю ра­бо­ты, га­тоў­насць пра­ек­та ацэнь­ва­ец­ца ўсё ты­мі ж 70—80 пра­цэн­та­мі, пра якія раз­мо­ва іш­ла на па­пя­рэд­няй су­стрэ­чы. Зблі­жэн­ня па най­больш ад­чу­валь­ных па­зі­цы­ях для кож­на­га з ба­коў прак­тыч­на не ад­бы­ло­ся. «У тым лі­ку па фар­мі­ра­ван­ні агуль­на­га энер­ге­тыч­на­га рын­ку, лі­бе­ра­лі­за­цыі аў­та­ма­біль­на­га транс­парт­на­га рын­ку, до­сту­пу да га­за­транс­парт­най сіс­тэ­мы, пра­віл суб­сі­дзі­ра­ван­ня сель­скай гас­па­дар­кі. Ба­кі па­ста­ян­на вы­стаў­ля­юць но­выя пра­па­но­вы, якія мо­гуць раз­мыць ужо іс­ну­ю­чыя да­моў­ле­нас­ці», — ад­зна­чыў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

У су­вя­зі з гэ­тым Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пра­па­на­ваў у да­лей­шай ра­бо­це па пра­ек­це да­га­во­ра кі­ра­вац­ца па­ды­хо­дам, які за­клю­ча­ец­ца ў тым, каб удас­ка­на­ліць нар­ма­тыў­на-пра­ва­вую ба­зу АЭП пры зго­дзе з пра­па­на­ва­ны­мі змя­нен­ня­мі ўсіх трох ба­коў. Ка­лі ж нех­та су­праць — уклю­чаць у пра­ект да­га­во­ра нор­мы па­гад­нен­няў АЭП у іх ня­змен­ным ста­не, якія ёсць сён­ня, каб не да­пус­ціць хо­ду на­зад. «Та­му што па не­ка­то­рых па­зі­цы­ях экс­пер­ты нам га­во­раць аб тым, што гэ­та ўжо ад­бы­ва­ец­ца пры аб­мер­ка­ван­ні. У ад­ва­рот­ным вы­пад­ку мы ры­зы­ку­ем не­апраў­да­на за­цяг­нуць пра­цэс пад­рых­тоў­кі да­га­во­ра і, ад­па­вед­на, па­ча­так ра­бо­ты Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Белта

.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.