Вы тут

Пра­фе­сі­я­нал у пя­тым ка­ле­не


Што аб'­яд­ноў­вае да­яр­ку і элект­ра­ме­ха­ні­ка, сле­са­ра і на­стаў­ні­ка, ін­жы­не­ра-кан­струк­та­ра, ура­ча і то­ка­ра?

Дня­мі ў Мін­ску ад­бы­ла­ся пер­шая су­стрэ­ча пра­цоў­ных ды­нас­тый кра­і­ны. Пры­мер­ка­ва­на гэ­та па­дзея да 110-год­дзя праф­са­юз­на­га ру­ху — і ад­бы­ла­ся, улас­на, па іні­цы­я­ты­ве Фе­дэ­ра­цыі праф­са­юзаў Бе­ла­ру­сі.

«Гэ­та толь­кі ад­на з час­так вя­лі­ка­га пра­ек­та, які мы рас­пра­ца­ва­лі для пры­цяг­нен­ня і за­ма­ца­ван­ня мо­ла­дзі на вы­твор­час­ці, — ад­зна­чае на­мес­нік стар­шы­ні ФПБ Аляк­сандр МІК­ША. — Пер­шы яго этап, на­прык­лад, быў скі­ра­ва­ны на ад­наў­лен­не ін­сты­ту­та на­стаў­ніц­тва, рас­паў­сю­джа­на­га ў СССР і не­спра­вяд­лі­ва за­бы­та­га по­тым. Да­рэ­чы, у пра­цоў­ных ка­лек­ты­вах на прад­пры­ем­ствах кра­і­ны гэ­тую ідэю, ка­лі во­пыт­ны спе­цы­я­ліст пе­рад­ае мо­ла­дзі сак­рэ­ты пра­фе­сіі і да­па­ма­гае ляг­чэй адап­та­вац­ца на пер­шым пра­цоў­ным мес­цы, ві­та­лі, што на­зы­ва­ец­ца, абедз­вю­ма ру­ка­мі».

Ця­пер жа прад­стаў­ні­кі 14 пра­фе­сій­ных ды­нас­тый з усіх рэ­гі­ё­наў Бе­ла­ру­сі са­бра­лі­ся на двух­дзён­ны фо­рум, каб аб­мер­ка­ваць, як мож­на ад­ра­дзіць па­няц­це «ад­да­насць і вер­насць пра­фе­сіі», вяр­нуць гра­мад­скую па­ва­гу і па­ша­ну да пра­фе­сій на­стаў­ні­ка, ура­ча, уз­няць прэ­стыж ра­бо­чых пра­фе­сій і пра­фе­сій­на-тэх­ніч­най аду­ка­цыі.

Стаж

даў­жы­нёй у ста­год­дзі

Для кож­най пра­фе­сій­най ды­нас­тыі гэ­тыя сло­вы — не прос­та рад­кі з бія­гра­фіі, а не­ад'­ем­ная част­ка жыц­ця не­каль­кіх па­ка­лен­няў. На­прык­лад, ды­нас­тыя Ры­ней­скіх з Баб­руй­ска пра­цуе на род­ным прад­пры­ем­стве — ма­шы­на­бу­даў­ні­чым за­вод­зе — уво­гу­ле 512 га­доў! З 1930 го­да 16 прад­стаў­ні­коў гэ­тай сям'і, пе­рай­ма­ю­чы адзін у ад­на­го пра­цоў­ную эс­та­фе­ту, уклад­ва­юць свае ве­ды і ўмен­ні ў раз­віц­цё прад­пры­ем­ства. А ды­нас­тыя ме­ды­каў Шаў­цо­вых-Хо­ра­вых з Гро­дзен­шчы­ны на­ліч­вае ўжо 5 па­ка­лен­няў ура­чоў: ад на­род­най ле­кар­кі да ця­пе­раш­ніх спе­цы­я­ліс­таў — дак­та­роў ме­ды­цын­скіх на­вук, пра­фе­са­раў і да­цэн­таў. У су­куп­нас­ці амаль 300 га­доў пра­цоў­на­га ста­жу ма­юць прад­стаў­ні­кі ды­нас­тыі чы­гу­нач­ні­каў Шыр­чан­кі: ужо для не­каль­кіх па­ка­лен­няў сям'і бу­дзіль­ні­кам слу­жаць гуд­кі цяг­ні­коў...

Як пе­ра­даць лю­боў да пра­цы спад­чын­ні­кам, ка­лі сён­ня менш як пя­тая част­ка ма­ла­дых лю­дзей жа­дае пра­цяг­нуць спра­ву баць­коў, і што ўтрым­лі­вае гэ­тых лю­дзей у пра­фе­сі­ях, мно­гія з якіх па сён­няш­нім ча­се лі­чац­ца «не­прэ­стыж­ны­мі»? Прад­стаў­ні­ца ды­нас­тыі на­стаў­ні­каў, вы­клад­чы­ца рус­кай мо­вы і лі­та­ра­ту­ры Жгун­скай ся­рэд­няй шко­лы (Доб­руш­скі ра­ён) Люд­мі­ла Атро­шчан­ка рас­па­вя­ла на гэ­ты конт сваю гіс­то­рыю:

— Мая ма­ма, Ма­рыя Хра­пуц­кая, вы­ка­на­ла за­па­вет свай­го баць­кі: сы­хо­дзя­чы на фронт, той пра­сіў стаць на­стаў­ні­цай. І хоць трэ­ба бы­ло шмат ву­чыц­ца і пра­ца­ваць, і час­та да­во­дзі­ла­ся на­ват на­ча­ваць у сто­зе се­на, ка­лі ма­ча­ха за­мы­ка­ла дзве­ры, яна атры­ма­ла за­па­вет­ны дып­лом на­стаў­ні­цы бе­ла­рус­кай мо­вы... А по­тым ужо мы са ста­рэй­шай сяст­рой, яшчэ не хо­дзя­чы ў шко­лу, ся­дзе­лі на апош­няй пар­це, па­куль ма­ма вя­ла ўро­кі, а нас не бы­ло ку­ды па­дзець. Мы за­сы­на­лі пад скрып чар­ніль­най руч­кі, да­па­ма­га­лі пра­вя­раць сшыт­кі, чы­та­лі кні­гі з вя­ліз­най да­маш­няй біб­лі­я­тэ­кі і ўвесь час чу­лі раз­мо­вы аб на­стаў­ніц­кай пра­цы. Пры­чым раз­мо­вы гэ­тыя бы­лі па­зі­тыў­ны­мі: на­стаў­ні­ка па­ва­жа­лі, час­та іш­лі па­ра­іц­ца да яго. А яшчэ ў на­шай сям'і на пер­шым мес­цы ні­ко­лі не ста­я­ла ма­тэ­ры­яль­нае, га­лоў­ным лі­чы­ла­ся ду­хоў­нае. Ма­быць, усе гэ­тыя фак­та­ры ў су­куп­нас­ці і аб­умо­ві­лі свя­до­мы вы­бар пра­фе­сіі пе­да­го­га. Ця­пер па тым жа шля­ху пай­шлі дзве пля­мен­ні­цы. А што нас усіх тры­мае? Як бы ба­наль­на гэ­та ні гу­ча­ла, ма­раль­нае за­да­валь­нен­не ад зроб­ле­най пра­цы. Ад­чу­ван­не, што ты ка­мусь­ці ад­крыў штось­ці но­вае, да­па­мог зра­зу­мець скла­да­ныя пра­ві­лы, на­ву­чыў са­мо­га спраў­ляц­ца з за­да­ча­мі. Я люб­лю тое, чым зай­ма­ю­ся — і ма­ма, і сяст­ра лю­бяць.

Згод­ны з гэ­тым і Ге­рой Са­цы­я­ліс­тыч­най Пра­цы Аляк­сандр Ка­ва­леў­скі, які не адзін дзя­ся­так га­доў ад­пра­ца­ваў на прад­пры­ем­стве «БелАЗ» і сва­ім пры­кла­дам за­ах­во­ціў сы­на, дач­ку, а так­са­ма ўнуч­ку:

— Лю­боў да пра­цы, ах­во­ту ву­чыц­ца ўся­му, што ўме­юць ін­шыя, мне пе­рад­ала ма­ма яшчэ ў дзя­цін­стве. Та­му паз­ней, ужо пра­цу­ю­чы на прад­пры­ем­стве то­ка­рам, я ста­ра­ўся да­па­маг­чы ма­ла­дым, каб яны па­лю­бі­лі на­шу пра­фе­сію, зра­зу­ме­лі яе ду­шой. — Інакш як пра­ца­ваць, ка­лі не лю­біш тое, што ро­біш?

Спра­ва вы­бра­ла нас

Ула­дзі­мір Па­шке­віч пра­цуе ў аб'­яд­нан­ні «Бе­ла­русь­ка­лій» 40 га­доў. Не­ка­лі тут ра­біў шах­цё­рам баць­ка, ця­пер на ад­ным прад­пры­ем­стве шчы­ру­юць сам Ула­дзі­мір Аляк­санд­ра­віч, яго брат, дач­ка, зяць, пля­мен­нік... «У 1980-я га­ды, ка­лі на­ша вы­твор­часць пе­ра­жы­ва­ла не леп­шыя ча­сы, мне на­ват пра­па­ноў­ва­лі па­ехаць га­лоў­ным ін­жы­не­рам у Сі­бір, — пры­гад­вае Ула­дзі­мір Па­шке­віч, — але я ад­мо­віў­ся. Бо па­ра­іў­ся з баць­кам і зра­зу­меў, што не ма­гу так узяць і кі­нуць спра­ву, якую па­чы­наў яшчэ ён. І ве­да­е­це, мы га­на­рым­ся, што ра­зам пе­ра­жы­лі ўсе цяж­кас­ці, якія вы­па­лі на до­лю прад­пры­ем­ства».

— Ду­маю, што іні­цы­я­ты­ва праф­са­юзаў сён­ня, як ні­ко­лі, да­рэ­чы, бо скі­ра­ва­на най­перш на мо­ладзь, — мяр­куе прад­стаў­нік вя­ліз­най ме­ды­цын­скай ды­нас­тыі, за­гад­чык ка­фед­ры ата­ры­на­ла­рын­га­ло­гіі Гро­дзен­ска­га ме­ду­ні­вер­сі­тэ­та Алег Хо­раў. — Трэ­ба даць зра­зу­мець су­час­ным ма­ла­дым лю­дзям, што ў іх ёсць маг­чы­мас­ці да­ся­гаць пос­пе­ху, у тым лі­ку і ма­тэ­ры­яль­на­га даб­ра­бы­ту, ка­лі яны, па-пер­шае, зай­ма­юц­ца са­праў­ды лю­бі­май спра­вай, а па-дру­гое, не ча­ка­юць ад­ра­зу ман­ны ня­бес­най, а раз­ві­ва­юц­ца і ўдас­ка­наль­ва­юц­ца ў пра­фе­сіі. Да­па­маг­чы ў гэ­тым, ду­маю, змо­гуць і рас­по­ве­ды пра ды­нас­тыі, якія ня­стом­на пра­цу­юць і атрым­лі­ва­юць плён. І яшчэ, без­умоў­на, у фар­мі­ра­ван­ні ды­нас­тыі важ­ны дух сям'і, вы­со­ка­ма­раль­нае вы­ха­ван­не і прык­лад па­пя­рэд­ня­га па­ка­лен­ня, гле­дзя­чы на якое, нех­та без су­мне­ваў возь­ме ін­стру­мен­ты ў ру­кі, нех­та апра­не бе­лы ха­лат...

Аг­ра­рыі, пе­да­го­гі, транс­парт­ні­кі, су­вя­зіс­ты, прад­стаў­ні­кі наф­та­хі­міч­най га­лі­ны, пра­мыс­ло­вас­ці, ме­ды­цы­ны... Коль­кі ўся­го ў кра­і­не пра­фе­сій­ных ды­нас­тый, па­куль што дак­лад­на ска­заць не­маг­чы­ма. Кі­раў­ніц­тва Фе­дэ­ра­цыі праф­са­юзаў Бе­ла­ру­сі спа­дзя­ец­ца, што гэ­та ўдас­ца зра­біць на­ле­та, ка­лі ця­пе­раш­няя іні­цы­я­ты­ва бу­дзе пад­хоп­ле­на ў рэ­гі­ё­нах і вый­дзе на больш вы­со­кі ўзро­вень, — не прос­та са­браць та­кія ды­нас­тыі ра­зам, а ўша­на­ваць, шы­ро­ка рас­па­вес­ці пра іх у мяс­цо­вых і рэс­пуб­лі­кан­скіх СМІ. Маг­чы­ма, ме­на­ві­та гэ­тыя пры­кла­ды вер­нас­ці спра­ве сва­іх баць­коў і дзя­доў да­па­мо­гуць сён­няш­нім школь­ні­кам па-са­праўд­на­му зра­зу­мець каш­тоў­насць пра­цы і не па­мы­ліц­ца ў вы­ба­ры бу­ду­чай пра­фе­сіі.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Фо­та Над­зеі БУ­ЖАН.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.