Вы тут

Уза­ем­ныя плю­сы


Бе­ла­русь да­маў­ля­ец­ца аб су­пра­цоў­ніц­тве з Бан­кам ганд­лю і раз­віц­ця кра­ін Ус­ход­няй і Паўд­нё­вай Аф­ры­кі па пы­тан­ні са­дзей­ні­чан­ня ў раз­віц­ці ганд­лю і ажыц­цяў­лен­ні ін­вес­ты­цый на Аф­ры­кан­скім кан­ты­нен­це. Пра гэ­та іш­ла раз­мо­ва на су­стрэ­чы Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі з прэ­зі­дэн­там, га­лоў­ным вы­ка­наў­чым ды­рэк­та­рам гэ­та­га бан­ка Ад­ма­су Та­дэ­сэ, па­ве­дам­ляе Бел­ТА.

«Мы га­то­выя пра­ца­ваць з Аф­ры­кай, тым больш у нас ёсць во­пыт са­вец­кіх ча­соў. Мы бу­дзем пра­да­ваць ту­ды свой та­вар і ства­раць су­мес­ныя прад­пры­ем­ствы для вы­твор­час­ці ад­па­вед­на­га та­ва­ру, бу­дзем ін­вес­та­ваць у Аф­ры­ку», — за­явіў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы. Але, на яго дум­ку, «без пад­трым­кі фі­нан­са­вых ін­сты­ту­таў вель­мі скла­да­на гэ­та зра­біць». « Ка­лі вы нам да­па­мо­жа­це прый­сці ў Аф­ры­ку, ду­маю, банк ад гэ­та­га атры­мае толь­кі плю­сы», — звяр­нуў­ся Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка да Ад­ма­су Та­дэ­сэ.

Той у сваю чар­гу вы­ка­заў упэў­не­насць, што су­пра­цоў­ніц­тва бу­дзе ўза­е­ма­вы­гад­ным. «Бе­ла­русь даў­но вя­до­мая ў Аф­ры­цы, і не­ка­то­рыя бе­ла­рус­кія ганд­лё­выя мар­кі ва ўсіх на слы­ху. Мы ўжо пра­вя­лі пэў­ныя су­стрэ­чы, і на­шы ак­цы­я­не­ры і ўра­ды на­шых кра­ін за­ці­каў­ле­ны ў ад­наў­лен­ні парт­нёр­скіх ад­но­сін, у тым лі­ку ў ва­шым рэ­гі­ё­не. Мы за­ці­каў­ле­ны ў на­вя­дзен­ні но­вых мас­тоў, ад­крыц­ці но­вых маг­чы­мас­цяў», — ска­заў кі­раў­нік бан­ка. «Аф­ры­ка хут­ка раз­ві­ва­ец­ца, але для да­лей­ша­га раз­віц­ця па­трэб­ны моц­ныя, на­дзей­ныя парт­нё­ры», — да­даў ён.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.