Да васьмі гадоў пазбаўлення волі прыгаварыў Брэсцкі суд вытворцу спайсу.
У калонію ўзмоцненага рэжыму адправіцца мінчанін, які пражываў у Брэсце на здымнай кватэры і рабіў небяспечныя курыльныя сумесі. Да звычайнай травы падмешваў асабліва небяспечнае рэчыва, якое прывозіў з Мінска, папярэдне заказаўшы па інтэрнэце. Мінулым летам аператыўнікі затрымалі дылера з двума пакетамі спайсу, у якім было больш як 2 грамы небяспечнага псіхатропу. А праз месяц на здымнай кватэры, дзе малады чалавек вырабляў сумесі, знайшлі ўжо 10 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва. Хлопцу ўсяго 19 гадоў, і ў гэтым узросце ён знайшоў спосаб зарабіць вялікія грошы на горы і няшчасці іншых. Цяпер будзе час падумаць аб далейшым жыцці.
Яна СВЕТАВА.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?