Яшчэ ў сярэдзіне чэрвеня ад сталічнай плошчы Перамогі стартаваў новы патрыятычны праект БРСМ — маладзёжны марафон «70!», прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яго неад'емная часткай стала перасоўная выстава «Музей-бус», у якой прадстаўлены экспанаты, што сведчаць аб гераізме беларускага народа і гісторыі вызвалення.
За прайшоўшы час «Музей-бус» наведаў усе абласныя цэнтры. З экспанатамі незвычайнай перасоўнай выставы — узорамі савецкай зброі, фатаграфіямі, рэчамі, што належаць байцам і ветэранам, — паспелі азнаёміцца шматлікія ахвотныя. Збіраліся гэтыя рарытэты пры дапамозе ў тым ліку і гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна», Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», Брэсцкага ваенна-гістарычнага клуба «Гарнізон».
Днямі «Музей-бус», пабываўшы ў Брэсце, Віцебску, Магілёве, Гродне і Гомелі, вярнуўся ў фінальную кропку маршрута — «Курган Славы». Тут вырашана было пакінуць зямлю, якая падчас працы выставы бралася з месцаў, дзе адбываліся баі падчас Вялікай Айчыннай вайны. А надалей незвычайны перасоўны музей будзе ўдзельнічаць у святочных мерапрыемствах, якія пройдуць у нашай сталіцы падчас святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Убачыце гэты «Музей-бус» — не абмініце.
Сяргей РАСОЛЬКА.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?