Вы тут

«Еў­ра­ба­чан­не-2015» па­е­дзе ў Ве­ну


Ар­тыс­ты бу­дуць спя­ваць на арэ­не, дзе амаль 50 га­доў та­му ха­ке­іс­ты СССР раз­гра­мі­лі ка­над­цаў

Ста­ла вя­до­ма мес­ца пра­вя­дзен­ня юбі­лей­на­га, 60-га між­на­род­на­га пе­сен­на­га кон­кур­су «Еў­ра­ба­чан­не-2015». Ар­га­ні­за­та­ры яго, тэ­ле­кам­па­нія OFR, спы­ні­лі свой вы­бар на ста­лі­цы Аў­стрыі — Ве­не, па­ве­дам­ляе афі­цый­ны сайт кон­кур­су. За пра­ва пры­маць най­вя­лік­шае за­баў­ляль­нае шоу ў Еў­ро­пе спа­бор­ні­ча­лі так­са­ма Лінц, Кла­ген­фурт, Грац і Ін­сбрук.

«Мы вель­мі за­да­во­ле­ны ра­шэн­нем. Бо ўпэў­не­ны, што Ве­на — го­рад му­зы­кі і мас­тац­тва — мае да­стат­ко­ва во­пы­ту, кад­раў і срод­каў для пра­вя­дзен­ня пе­ра­да­вой за­баў­ляль­най па­дзеі су­свет­на­га ўзроў­ню, — за­зна­чыў вы­ка­наў­чы прад­зю­сар Еў­ра­пей­ска­га вя­шчаль­на­га са­ю­за Джон Ола Санд, — і мяр­ку­ем, што ўба­чым тры дзі­вос­ныя шоу». Да­рэ­чы, Ве­на ўжо бы­ла фес­ты­валь­най ста­лі­цай у 1967 го­дзе — та­ды кон­курс пра­хо­дзіў у зна­ка­мі­тым па­ла­цы Хоф­бург.

Як звы­чай­на, два паў­фі­наль­ныя і фі­наль­ны тур кон­кур­су прой­дуць у маі — па­пя­рэд­ні­мі да­та­мі кан­цэр­таў на­зы­ва­юць 19, 21 і 23 мая ад­па­вед­на. Мес­цам пра­вя­дзен­ня абра­ны най­буй­ней­шы ў Ве­не кры­ты ста­ды­ён «Ві­нер Штадт­ха­ле», які змя­шчае да 16 ты­сяч гле­да­чоў (на гэ­тай арэ­не, між ін­шым, ад­быў­ся зна­ка­мі­ты ха­кей­ны матч СССР—Ка­на­да ў 1967 го­дзе).

А вось кан­чат­ко­вы спіс кра­ін, якія возь­муць удзел у «Еў­ра­ба­чан­ні», ста­не вя­до­мы толь­кі на­пры­кан­цы сту­дзе­ня 2015 го­да. Сё­ле­та, на­га­да­ем, у кон­кур­се вы­сту­па­лі прад­стаў­ні­кі 37 кра­ін све­ту, а пе­ра­мо­гу гле­да­чы і жу­ры ад­да­лі, ба­дай, са­ма­му скан­даль­на­му ўдзель­ні­ку — «жан­чы­не з ба­ра­дой» Кан­чы­це Вурст з Аў­стрыі. Па­гля­дзе­лі ж шоу у тэ­ле­транс­ля­цыі больш чым 195 міль­ё­наў ча­ла­век з 40 кра­ін све­ту.

Дак­лад­ных звес­так, ці зме­ніц­ца штось­ці ў пра­ві­лах і фар­ма­це «Еў­ра­ба­чан­ня-2015», па­куль што так­са­ма ня­ма. За­тое вя­до­ма, што з'я­віц­ца но­вае афарм­лен­не і ла­га­тып  — та­кім чы­нам ар­га­ні­за­та­ры мяр­ку­юць ад­зна­чыць дзве да­ты: 60-год­дзе пе­сен­на­га спа­бор­ніц­тва і 10-год­дзе са­мо­га ла­га­ты­па.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.