Вы тут

Да­па­мо­га. Ды не тая


Жы­хар ад­ной з вё­сак Мінск­ага ра­ё­на, 58‑га­до­вы гра­ма­дзя­нін Гру­зіі, які меў від на жы­хар­ства ў Бе­ла­ру­сі, у змо­ве з не­ўста­ноў­ле­най асо­бай пад­раб­ляў і збы­ваў блан­кі па­свед­чан­няў аб рэ­гіст­ра­цыі транс­парт­ных срод­каў у Бе­ла­ру­сі і зняц­ці іх з улі­ку ва ўпраў­лен­ні Дзяр­жаў­та­інс­пек­цыі ГУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма з вы­ка­ры­стан­нем фік­тыў­най гер­ба­вай пя­чат­кі.

За гэ­та ён атрым­лі­ваў ма­тэ­ры­яль­нае ўзна­га­ро­джан­не ад сва­іх клі­ен­таў, як па­ве­да­мі­ла стар­шы пра­ку­рор ад­дзе­ла пра­ку­ра­ту­ры Мін­скай воб­лас­ці Тац­ця­на Ку­чын­ская.

Пад­час след­ства ўсплыў яшчэ адзін эпі­зод зла­чын­най дзей­нас­ці гра­ма­дзя­ні­на, звя­за­ны са звер­скім за­бой­ствам Тац­ця­ны Сло­нім­скай. За пэў­ную гра­шо­вую су­му ад за­бой­цы муж­чы­на пад­ра­біў да­ку­мен­ты, не­аб­ход­ныя для зняц­ця з улі­ку і на­ступ­на­га про­да­жу аў­та­ма­бі­ля «Маз­да‑3». Яў­ген Ку­лік бес­пе­ра­шкод­на пе­ра­гнаў ма­шы­ну ў Маск­ву, дзе і збыў яе з пад­роб­ле­ны­мі рэ­гіст­ра­цый­ны­мі ну­ма­ра­мі.

Дзе­ян­ні гра­ма­дзя­ні­на Гру­зіі ква­лі­фі­ка­ва­ны па двух ар­ты­ку­лах Кры­мі­наль­на­га ко­дэк­са (пад­роб­ка і збыт фік­тыў­ных да­ку­мен­таў, ідэн­ты­фі­ка­ва­на­га ну­ма­ра транс­парт­на­га срод­ку). Зла­мыс­ні­ку па­гра­жае да пя­ці га­доў па­збаў­лен­ня во­лі. Ця­пер аб­ві­на­ва­ча­ны ўзя­ты пад стра­жу.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.