Вы тут

Што на сняданак?


Аснову ідэальнага сняданку, на думку дыетолагаў, складае аўсянка. Але не ўсе дзеці яе любяць. Тады можна прыгатаваць аўсяныя аладачкі: заліваем шматкі геркулесу кіпенем; калі яны распарацца, замешваем на іх аснове цеста, дадаўшы яйка, соль, цукар і трохі карыцы. Можна таксама дадаць дзёрты яблык. Выпякаюцца аладкі на добра разагрэтай патэльні пад накрыўкай. Падаём, паліўшы смятанай або варэннем.

30-12 Варым рыс. Пакуль ён «даходзіць», абіраем апельсін, смажым яечню. Прыгатаваны рыс выкладваем ў талерку, паліваем маслам. У цэнтры робім паглыбленне і кладзём туды яечню. Вакол рысу выкладваем вычышчаныя долькі апельсіна. Усё, можна падаваць на стол! Ад такой апетытнай «рамонкі» не адмовіцца самы пераборлівы малы!
Лянівыя варэнікі — выдатны варыянт сняданку: па-першае, лёгка гатуюцца, а па-другое, тварог — незаменная крыніца кальцыю, так неабходнага для дзіцячага арганізма. Спатрэбіцца пачак тварагу, мука, цукар, яйка. Замешваем цеста, скочваем у «каўбаску» і наразаем яе кавалачкамі. Адварваем некалькі хвілін у падсоленай вадзе і падаём са смятанай або варэннем.
Увечары адварваем бульбу ў мундзіры, астуджаем і абіраем. З раніцы надзіраем на буйной тарцы, выкладваем на разагрэтую патэльню з алеем і смажым некалькі хвілін. Акуратна выкладваем бульбу на вялікую талерку падсмажанай бокам уніз. Зверху кладзём нарэзаную каўбасу (або сасіскі), нарэзаны долькамі памідор. Можна зверху пасыпаць страву дзёртым сырам і паставіць у мікрахвалёўку або духоўку, каб сыр расплавіўся.

 

30-11
Дзеці любяць ежу, прыгатаваную спецыяльна для іх. Паспрабуйце прыгатаваць для дзяцей маленькія катлеткі (трэць ад звычайнага памеру). Замест паніроўкі выкарыстоўвайце кунжут. Падрумяньце катлеткі на патэльні, а затым перакладзіце на бляху і пастаўце на 15 хвілін у разагрэтую духоўку. Падаваць можна з грэцкай кашай і падліўкай з гародніны. Для гэтага зніміце скурку з памідора, надзярыце моркву, расцісніце часнок з соллю, здрабніце сумесь у блендары і пратушыце без вечка.
Традыцыйная ранішняя ежа — яйкі. Акрамя яек, звараных укрутую або ўсмятку, можна прыгатаваць амлет. Бульбу адварыць, нарэзаць тонкімі лустачкамі, абсмажыць на алеі, дадаць кавалачкі памідора без скуркі і заліць яйкамі, узбітымі з соллю. Пасыпаць дзёртым сырам. Пару хвілін патрымаць на агні пад вечкам.
Дзеці любяць бутэрброды, але хлеб і каўбаса — гэта не выйсце. Таму варта ўключыць фантазію і знайсці замену. Замест звыклай каўбасы адварыце ў агароднінным булёне курынае філе, кавалачак нятлустай свініны, цяляціны ці языка. Соус можна прыгатаваць самім: памідоры, цыбулю, салодкі перац, зеляніну, спецыі, соль пратушыць і ўзбіць блендарам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.