Вы тут

Гонар мундзіра


Мін­скі кі­на­фес­ты­валь упер­шы­ню пра­вя­дзе кон­курс на­цы­я­наль­на­га кі­но

Пер­шай на­ві­ной ад ды­рэк­цыі кі­на­фес­ты­ва­ля «Ліс­та­пад», які ў гэ­тым го­дзе ад­бу­дзец­ца ў двац­цаць пер­шы раз, ста­ла аб'­ява аб ар­га­ні­за­цыі но­ва­га кон­кур­су. «На­цы­я­наль­ны кон­курс», як ён на­зва­ны ў прэс-рэ­лі­зе, па­ві­нен ува­браць у ся­бе іг­ра­выя, да­ку­мен­таль­ныя, ані­ма­цый­ныя; ка­рот­ка­мет­раж­ныя і поў­на­мет­раж­ныя кар­ці­ны, ство­ра­ныя бе­ла­ру­са­мі. На апош­нім вар­та зра­біць ак­цэнт: важ­на, каб фільм быў зня­ты бе­ла­ру­са­мі, але не важ­на, дзе гэ­та ад­бы­ва­ла­ся. Ці па­він­на ў агуль­най кі­на­па­літ­ры пра­гра­мы вы­яў­ляц­ца бе­ла­рус­кая мен­таль­насць, ці кон­курс за­клі­ка­ны вы­ста­віць на ўсе­агуль­ны агляд та­ле­на­ві­тыя пра­цы бе­ла­ру­саў, ці прос­та пе­ра­ка­нац­ца і пе­ра­ка­наць у тым, што гэ­ты кры­тэ­рый ад­бо­ру мо­жа вы­явіць неш­та вар­тае? Ска­жам, мож­на ча­каць вы­ка­нан­ня кож­на­га пунк­та.

Ня­гле­дзя­чы на тое, што ўсе кар­ці­ны змя­ша­юц­ца ў агуль­ным кон­кур­се, пра­ду­гле­джа­ны тры ўзна­га­ро­ды, якія атры­мае іг­ра­вы, да­ку­мен­таль­ны і ані­ма­цый­ны філь­мы, а пры­су­джаць іх бу­дзе асоб­нае між­на­род­нае жу­ры.

«Ліс­та­пад» не зні­жае план­ку. У кон­курс бу­дуць ада­бра­ны філь­мы, якія ад­па­вя­да­юць та­му ўзроў­ню, які най­буй­ней­шы кі­на­фо­рум кра­і­ны за­пыт­вае. На­ват ка­лі ўдзель­ні­каў бу­дзе няшмат, мож­на быць упэў­не­ным: яны вар­тыя ўва­гі і ацэн­кі. Та­кім чы­нам, у пра­гра­ме (не важ­на, коль­кі філь­маў яна ў ся­бе змес­ціць) мож­на ўба­чыць кар­ці­ну су­час­най бе­ла­рус­кай кі­на­твор­час­ці.

Па­ча­так пры­ёму за­явак аб­ве­шча­ны ад­нос­на ня­даў­на, ад­нак з тых філь­маў, што па­спе­лі да­слаць у ды­рэк­цыю кі­на­фес­ты­ва­лю, ужо, ка­жуць, мож­на неш­та вы­лу­чаць.

«Бе­ла­рус­кае кі­но так ці інакш заў­сё­ды пры­сут­ні­ча­ла ў пра­гра­ме кі­на­фо­ру­му. Гэ­та і «Кін­дэр­ві­лей­скі пры­від» Але­ны Ту­ра­вай, і «У ту­ма­не» Сяр­гея Лаз­ні­цы, і «Ро­ля» Кас­ту­ся Ла­пу­шан­ска­га, — ка­мен­туе ды­рэк­тар пра­грам іг­ра­во­га кі­но кі­на­фес­ты­ва­лю Ігар Су­кма­наў. — Мы па­ды­хо­дзім да вы­ба­ру кон­курс­ных кар­цін з па­вы­ша­ны­мі па­тра­ба­ван­ня­мі. Філь­мы-ўдзель­ні­кі — гэ­та філь­мы, якія ма­юць сур'­ёз­ную рэ­пу­та­цыю, уз­на­га­ро­ды на аў­та­ры­тэт­ных кі­на­фо­ру­мах. Не­ка­то­рыя аб­ме­жа­ван­ні так­са­ма не да­зва­ля­юць нам за­пра­шаць ма­лыя фор­мы, бо мы пра­цу­ем у асноў­ным з фар­ма­там поў­на­га мет­ра. У су­вя­зі з гэ­тым бе­ла­рус­ка­му кан­тэн­ту бы­вае скла­да­на да­лу­чыц­ца да фес­ты­ва­лю. Нам важ­ны го­нар мун­дзі­ра. З дру­го­га бо­ку, «Ліс­та­пад» па­ві­нен мець неш­та, звя­за­нае з на­цы­я­наль­ным кі­но. Та­му мы вы­ра­шы­лі па­спра­ба­ваць зра­біць на­цы­я­наль­ны кон­курс, не ста­вя­чы філь­траў. Мы пры­ма­ем поў­ны метр, ка­рот­кі метр, ані­ма­цый­нае, да­ку­мен­таль­нае, вя­до­мае, не­вя­до­мае — лю­бое кі­но.

Кры­тэ­рый ад­бо­ру ўсё роў­на да­во­лі вы­со­кі. Мы раз­гля­да­ем толь­кі тыя філь­мы, якія ма­юць да­чы­нен­не да па­няц­ця «мас­тац­тва кі­но». Нас ці­ка­вяць бе­ла­рус­кія аў­та­ры, якія спра­бу­юць вы­ка­заць неш­та звя­за­нае з са­ма­ідэн­ты­фі­ка­цы­яй. І не важ­на, у якой част­цы све­ту яны жы­вуць».

Гэ­ты кон­курс, ка­лі ён са­праў­ды пра­па­нуе не пра­дукт, а мас­тац­тва, здоль­ны за­явіць пра бе­ла­рус­кае кі­но на між­на­род­ным фес­ты­ва­лі, што па­він­на згу­ляць на ру­ку яго імі­джу. Па­куль не­вя­до­ма, коль­кі кар­цін бу­дзе ўдзель­ні­чаць у кон­кур­се. Але на­ват ка­лі ад­па­вед­ных кры­тэ­ры­ям ад­бо­ру кар­цін бу­дзе некалькі — яны на на­леж­ным уз­роў­ні прад­ста­вяць на­цы­я­наль­нае кі­но.

«На­ша ўяў­лен­не пра бе­ла­рус­кае кі­но час­цей за ўсё за­па­ра­ле­ле­на з пра­дук­там «Бе­ла­русь­філь­ма». Між тым пе­ры­я­дыч­на ўсплы­ва­юць ці­ка­выя ра­бо­ты ма­ла­дых аў­та­раў. На­ша за­да­ча — кі­нуць не­вад і неш­та з ім вы­цяг­нуць. Па­куль што скла­да­на ска­заць, што мы з яго атры­ма­ем. Я поў­ны ап­ты­міз­му, бо за не­вя­лі­кі тэр­мін з тых ча­соў, як аб­ве­шча­ны ад­бор, ба­чу ці­ка­выя пра­цы, якія ў мя­не вы­клі­ка­юць эн­ту­зі­язм», — пра­доў­жыў Ігар Су­кма­наў.

ХХІ Мін­скі між­на­род­ны кі­на­фес­ты­валь «Ліс­та­пад» у гэ­тым го­дзе ад­бу­дзец­ца з 7 па 14 ліс­та­па­да і, тра­ды­цый­на, абя­цае стаць свя­там «мас­тац­тва кі­но», яко­га нам так не ха­пае.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.