Вы тут

Су­пра­цоў­ніц­тва па­шы­рыц­ца


Учо­ра Аляк­сандр Гур'­я­наў, на­мес­нік мі­ніст­ра за­меж­ных спраў Бе­ла­ру­сі, су­стрэў­ся з між­ве­да­мас­най дэ­ле­га­цы­яй Злу­ча­ных Шта­таў Аме­ры­кі. Апош­няя скла­да­ла­ся з прад­стаў­ні­коў кі­раў­ніц­тва Агенц­тва ЗША па між­на­род­ным раз­віц­ці, мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны і Дзяр­жаў­на­га дэ­парт­амен­та Злу­ча­ных Шта­таў.
Як па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў, ба­кі аб­мер­ка­ва­лі маг­чы­мас­ці ад­наў­лен­ня і па­шы­рэн­ня ўза­е­ма­дзе­ян­ня па­між Бе­ла­рус­сю і Злу­ча­ны­мі Шта­та­мі ў пэў­ных га­лі­нах, аб­мя­ня­лі­ся по­гля­да­мі на бя­гу­чы стан і перс­пек­ты­вы раз­віц­ця двух­ба­ко­вых ад­но­сін. Пад­час су­стрэ­чы бы­лі за­кра­ну­ты і тыя пы­тан­ні, па якіх сён­ня па­між ба­ка­мі іс­ну­юць роз­на­га­лос­сі. Прад­стаў­ні­кі на­шай кра­і­ны і ЗША вы­ка­за­лі па іх свае прын­цы­по­выя па­зі­цыі, а так­са­ма да­мо­ві­лі­ся аб пра­ця­гу дыя­ло­гу для за­бес­пя­чэн­ня нар­ма­лі­за­цыі бе­ла­рус­ка-аме­ры­кан­скіх ста­сун­каў.
Пра­гра­май ві­зі­ту між­ве­да­мас­най дэ­ле­га­цыі ЗША за­пла­на­ва­ны так­са­ма су­стрэ­чы ў Мі­ніс­тэр­стве аба­ро­ны, Мі­ніс­тэр­стве эка­но­мі­кі і Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі Бе­ла­ру­сі.
У апош­нія га­ды ста­сун­кі з гэ­тай кра­і­най, пас­ля да­стат­ко­ва «ха­лод­на­га» пе­ры­я­ду, па­сту­по­ва на­ладж­ва­юц­ца. Кі­раў­ніц­тва Злу­ча­ных Шта­таў ра­зу­мее, што па­лі­ты­ка санк­цый пры­но­сіць шко­ду і іх дзяр­жа­ве, у сваю чар­гу і на­ша кра­і­на імк­нец­ца знай­сці па­ды­хо­ды да су­пра­цоў­ніц­тва з за­ход­ні­мі кра­і­на­мі. Так, па­між Мінс-к­ам і Ва­шынг­то­нам вя­дуц­ца ін­тэн­сіў­ныя за­кры­тыя кан­суль­та­цыі аб ад­наў­лен­ні паў­на­вар­тас­най ра­бо­ты па­соль­стваў (з 2008 го­да дып­ла­ма­тыч­ныя прад­стаў­ніц­твы не вы­да­юць віз). Акра­мя та­го, ЗША зня­лі санк­цыі ў да­чы­нен­ні да двух на­шых прад­пры­ем­стваў — «Бел­тэх­экс­пар­ту» і «Бел­ОМА». Бе­ла­русь жа з 2013 го­да па­шы­ры­ла сваё су­пра­цоў­ніц­тва з ЗША ў рам­ках Паў­ноч­най раз­мер­ка­валь­най сет­кі, па якой ажыц­цяў­ля­ец­ца за­бес­пя­чэн­не кан­тын­ген­ту НATА ў Аф­га­ні­ста­не (праз на­шу кра­і­ну ідзе чы­гу­нач­ны тран­зіт).
Знач­ную ро­лю ў змяк­чэн­ні ад­но­сін мо­жа ады­граць і факт ін­вес­ты­цый­най пры­ваб­нас­ці на­шай кра­і­ны для аме­ры­кан­скіх ін­вес­та­раў. Ня­гле­дзя­чы на стры­ма­ныя па­лі­тыч­ныя ад­но­сі­ны, біз­нес­ме­ны ЗША час­та вы­бі­ра­юць ме­на­ві­та Бе­ла­русь у якас­ці кра­і­ны, ку­ды мож­на ўклас­ці свой ка­пі­тал. Так, ужо ў 2010 го­дзе ў рэс­пуб­лі­цы бы­ло за­рэ­гіст­ра­ва­на больш за 300 су­мес­ных і за­меж­ных прад­пры­ем­стваў з удзе­лам ка­пі­та­лу гра­ма­дзян Злу­ча­ных Шта­таў.
На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.