Вы тут

Школа жыцця


Без на­стаў­ні­ка не мо­жа быць нар­маль­на­га гра­мад­ства і дзяр­жа­вы

Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­пя­рэ­дад­ні Дня на­стаў­ні­ка су­стрэў­ся з фі­на­ліс­та­мі рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства пе­да­го­гаў «На­стаў­нік го­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь». На су­стрэ­чы ў дру­жа­люб­най ат­мас­фе­ры аб­мяр­коў­ва­лі­ся са­мыя роз­ныя пы­тан­ні, якія да­ты­чац­ца раз­віц­ця бе­ла­рус­кай шко­лы.

4-22

4-22

 

У пер­шую чар­гу кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў важ­ней­шую ро­лю пра­фе­сіі на­стаў­ні­ка ў су­час­ным гра­мад­стве, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА. «Мы жы­вём у ды­на­міч­ны час. Удас­ка­наль­ва­ец­ца сіс­тэ­ма аду­ка­цыі, уз­ба­га­ча­ец­ца яе змест, ука­ра­ня­юц­ца но­выя тэх­на­ло­гіі, але пры гэ­тым ня­змен­най за­ста­ец­ца най­вя­лік­шая ро­ля на­стаў­ні­ка. Ня­ма важ­ней­ша­га ў гра­мад­стве ча­ла­ве­ка, чым на­стаў­нік. Без на­стаў­ні­ка не мо­жа быць нар­маль­на­га гра­мад­ства і дзяр­жа­вы», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Па­вод­ле слоў Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі, са­праўд­ны на­стаў­нік — гэ­та не толь­кі да­свед­ча­ны вы­клад­чык, але і ці­ка­вы ча­ла­век, які здоль­ны за­ха­піць дзя­цей сва­ім прад­ме­там, абу­дзіць у іх эн­ту­зі­язм і твор­чую энер­гію. Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што су­час­ныя вуч­ні мо­гуць чэр­паць ін­фар­ма­цыю не толь­кі з кніг і пад­руч­ні­каў, але і з ін­тэр­нэ­ту, уме­юць сва­бод­на абы­хо­дзіц­ца з кам­п'ю­та­рам. «І шко­ла па­він­на ад­па­вя­даць гэ­тым рэа­лі­ям. На­стаў­нік не мо­жа ад­ста­ваць ад вуч­няў. Яму не­аб­ход­на стаць аў­та­ры­тэт­ным і да­свед­ча­ным ста­рэй­шым та­ва­ры­шам. У той жа час у яго ба­га­жы па­він­ны быць асноў­ныя ве­ды і каш­тоў­нас­ці, на­пра­ца­ва­ныя мно­гі­мі па­ка­лен­ня­мі па­пя­рэд­ні­каў»,— упэў­не­ны кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

На су­стрэ­чы Прэ­зі­дэнт уз­няў пы­тан­не ўза­е­ма­ад­но­сін шко­лы і сям'і. «Бяс­спрэч­ны факт, што толь­кі су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі баць­коў і дзя­цей мы змо­жам пад­рых­та­ваць на­шых дзя­цей да са­ма­стой­на­га жыц­ця. І тое, што апош­нім ча­сам усё больш і больш мы па­чы­на­ем кан­ста­та­ваць фак­ты не­га­тыў­на­га ў на­шым гра­мад­стве, звя­за­на з вя­лі­кім бра­кам — ва­шым і ма­ім, — за­явіў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Тое, што ў нас за­лож­ні­каў за­хоп­лі­ва­юць, ку­раць, п'юць, больш за тое, ужы­ва­юць нар­ко­ты­кі, — вя­лі­кі мі­нус вам і мне як прад­стаў­ні­ку ўла­ды. І мы з гэ­тым па­він­ны ра­за­брац­ца, пры­тым са­мым ра­ды­каль­ным чы­нам».

Па­вод­ле слоў Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі, у гэ­тай сі­ту­а­цыі, вя­до­ма, мож­на спа­сы­лац­ца на тое, што дзе­ці зна­хо­дзяц­ца пад вя­лі­кім уплы­вам ву­лі­цы, свай­го ася­род­дзя і ін­шых пра­цэ­саў. «Але гэ­та нам да­дат­ко­вая на­груз­ка. Усё роў­на яны пры­хо­дзяць у шко­лу, і мы па­він­ны быць на­столь­кі та­ле­на­ві­ты­мі, каб па­ка­заць, што ня­пра­віль­на», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Прэ­зі­дэнт за­кра­нуў і праб­ле­мы, якія іс­ну­юць у сфе­ры аду­ка­цыі. «У ад­рас сіс­тэ­мы аду­ка­цыі гу­чыць ня­ма­ла на­ра­кан­няў, пры­тым спра­вяд­лі­вых. Гэ­та да­ты­чыц­ца змес­ту і скла­да­нас­ці ву­чэб­ных пра­грам, якас­ці пад­руч­ні­каў, па­ды­хо­ду да моў­най пад­рых­тоў­кі вуч­няў, шос­та­га школь­на­га дня і ін­шых пы­тан­няў. Па ма­ім да­ру­чэн­ні ад­на ка­мі­сія ўжо скон­чы­ла пра­ца­ваць, і я ка­тэ­га­рыч­на не за­да­во­ле­ны тым, як пра­хо­дзі­ла гэ­тая ра­бо­та (асаб­лі­ва на апош­няй ста­дыі), і ўмя­шан­нем асоб­ных чы­ноў­ні­каў у яе ра­бо­ту. Ця­пер раз­бі­ра­юц­ца пра­ва­ахоў­ныя ор­га­ны. Ацэн­ку атры­ма­юць усе, хто спра­ба­ваў уплы­ваць на вы­нік ра­бо­ты гэ­тай ка­мі­сіі, — за­явіў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Тым не менш мне да­вя­ло­ся на­зна­чыць паў­тор­ную гру­пу спе­цы­я­ліс­таў, якія вы­ву­чаць усе іс­ну­ю­чыя сён­ня ў шко­ле праб­ле­мы — ад скар­гаў на­стаў­ні­каў на праз­мер­ныя на­груз­кі (ін­фар­ма­цыі, спра­ва­зда­чы) да скар­гаў вуч­няў, якія не ўспры­ма­юць тое, ча­го не па­він­на быць у шко­ле». Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што да ад­па­вед­най ра­бо­ты не­аб­ход­на пры­цяг­нуць леп­шых на­стаў­ні­каў Бе­ла­ру­сі, у тым лі­ку пе­ра­мож­цаў кон­кур­су «На­стаў­нік го­да» роз­ных га­доў.

Што да­ты­чыц­ца ўзроў­ню зар­плат, Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што, ня­гле­дзя­чы на цяж­кас­ці ў эка­но­мі­цы, за­цяж­ны су­свет­ны кры­зіс, апош­нім ча­сам бы­лі пры­ня­ты ра­шэн­ні, на­кі­ра­ва­ныя на па­вы­шэн­не ма­тэ­ры­яль­на­га сты­му­ля­ван­ня пра­цы на­стаў­ні­каў. Ра­зам з тым, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­ўва­жыў, што ў гэ­тым пы­тан­ні мно­гае за­ле­жыць і ад са­міх пе­да­го­гаў, іх здоль­нас­ці пе­ра­ары­ен­та­вац­ца і вы­бу­да­ваць сваю ра­бо­ту з вуч­ня­мі ў ад­па­вед­нас­ці з су­час­ны­мі па­тра­ба­ван­ня­мі, у тым лі­ку больш шы­ро­ка вы­ка­рыс­тоў­ваць да­дат­ко­выя за­ня­ткі, роз­ныя гурт­кі і фа­куль­та­ты­вы.

Га­во­ра­чы аб школь­ных пра­гра­мах, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­ўва­жыў, што ў іх па­куль яшчэ шмат фар­ма­ліз­му, асаб­лі­ва па гу­ма­ні­тар­ных дыс­цып­лі­нах. У якас­ці пры­кла­ду кі­раў­нік дзяр­жа­вы пры­вёў бе­ла­рус­кую лі­та­ра­ту­ру: «Ва­сіль Бы­каў не быў ма­ім пры­хіль­ні­кам, але ў яго ёсць вы­дат­ныя тво­ры — тое, што мы і на­шы дзе­ці па­він­ны ве­даць. Але ёсць не­ка­то­рыя (аў­та­ры, уклю­ча­ныя ў школь­ную пра­гра­му. — За­ўва­га БЕЛ­ТА), якія толь­кі проз­ві­шча бе­ла­рус­кае ма­юць, а чы­таць ня­ма ча­го».

На су­стрэ­чы так­са­ма аб­мяр­коў­ваў­ся змест школь­на­га кур­са гіс­то­рыі — у пры­ват­нас­ці, звес­так аб Вя­лі­кай Ай­чын­най і Дру­гой су­свет­най вой­нах. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў не­аб­ход­насць про­ці­ста­яць спро­бам ні­ве­лі­ра­ваць і за­браць у бе­ла­рус­ка­га на­ро­да Вя­лі­кую Пе­ра­мо­гу над фа­шыз­мам. Га­во­ра­чы ў цэ­лым аб гіс­то­рыі, Прэ­зі­дэнт за­явіў аб не­да­пу­шчаль­нас­ці яе пе­ра­піс­ван­ня пад тую ці ін­шую асо­бу, уклю­ча­ю­чы кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы. «Гэ­та па­він­на быць аб'­ек­тыў­на і сум­лен­на — як бы­ло, так трэ­ба і па­да­ваць», — лі­чыць бе­ла­рус­кі лі­дар.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма за­пэў­ніў, што на па­са­дзе кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы не мае на­ме­ру пры­кла­даць ней­кія асаб­лі­выя на­ма­ган­ні, каб пры­цяг­нуць на свой бок прад­стаў­ні­коў твор­чай ін­тэ­лі­ген­цыі: «Гэ­та ўні­жэн­не ін­тэ­лі­ген­цыі, і я ні­ко­лі, па­куль бу­ду Прэ­зі­дэн­там, не бу­ду іх пры­му­шаць ус­хва­ляць мя­не і мой пе­ры­яд кі­раў­ніц­тва. Гэ­та пас­ля мя­не яны ня­хай ацэ­няць».

На су­стрэ­чы так­са­ма ўзні­ма­ла­ся моў­нае пы­тан­не. У гэ­тым пла­не Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка чар­го­вы раз пад­крэс­ліў важ­насць за­ха­ван­ня і вы­ву­чэн­ня абедз­вюх дзяр­жаў­ных моў — як бе­ла­рус­кай, так і рус­кай. У гэ­тым, па­вод­ле яго слоў, у тым лі­ку за­клю­ча­ец­ца ба­гац­це бе­ла­рус­ка­га на­ро­да.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.