Вы тут

Што моладзь можа палепшыць у «агульным доме»?


Пра гэ­та іш­ла га­вор­ка пад­час аб­мер­ка­ван­ня чар­го­ва­га эта­пу пра­ек­та БРСМ

Пра­ект Бе­ла­рус­ка­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ю­за мо­ла­дзі — ад­кры­ты дыя­лог «Мо­ладзь Бе­ла­ру­сі: тра­ды­цыі і бу­ду­чы­ня» — пра­цяг­ва­ец­ца. Не так даў­но ў Мін­ску прай­шла су­стрэ­ча ма­ла­дых лю­дзей з прад­стаў­ні­ка­мі дзяр­жаў­най ула­ды, твор­чай ін­тэ­лі­ген­цыі, ак­ты­віс­та­мі ма­ла­дзёж­на­га ру­ху роз­ных га­доў. 9-28 Ігар Бу­зоў­скі, пер­шы сак­ра­тар БРСМ, які быў ма­дэ­ра­та­рам дыс­ку­сіі, пад­крэс­ліў, што су­стрэ­ча па­він­на даць штур­шок для раз­віц­ця ад­кры­та­га дыя­ло­гу. — Гэ­ты пра­ект — дыс­ку­сій­ная пля­цоў­ка для ўсёй мо­ла­дзі кра­і­ны: школь­ні­каў, сту­дэн­таў, пра­цу­ю­чых ма­ла­дых лю­дзей. На ме­ра­пры­ем­ства мы за­пра­сі­лі не толь­кі звы­чай­ных юна­коў і дзяў­чат з ак­тыў­най гра­ма­дзян­скай па­зі­цы­яй, але і тых, ад ка­го сён­ня за­ле­жыць ма­ла­дзёж­ная па­лі­ты­ка. Ігар Бу­зоў­скі пра­па­на­ваў усім удзель­ні­кам су­стрэ­чы ўя­віць на­шу кра­і­ну ў вы­гля­дзе бу­дын­ка, дзе кож­ная яго част­ка — пэў­нае мі­ніс­тэр­ства або ве­дам­ства. На­прык­лад, Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў — дзве­ры, Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў — дах... Якія ж част­кі гэ­та­га на­ша­га агуль­на­га до­ма трэ­ба ўдас­ка­на­ліць? Пра­па­но­вы ад мо­ла­дзі не пры­му­сі­лі ся­бе ча­каць. Хтось­ці жа­дае, каб «дзве­ры» ста­лі больш шы­ро­кі­мі: сту­дэн­ты хо­чуць больш шчыль­на кан­так­та­ваць з ра­вес­ні­ка­мі з ін­шых кра­ін. Хтось­ці ха­цеў бы па­вя­лі­чыць «ак­та­вую за­лу»: маў­ляў, мо­ла­дзі не ха­пае пля­цо­вак для са­ма­рэа­лі­за­цыі. Які­мі ж па­він­ны быць гэ­тыя пля­цоў­кі? Сту­дэнт­ка Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та куль­ту­ры і мас­тац­тваў пра­па­на­ва­ла на­да­ваць больш ува­гі раз­віц­цю ма­ла­дзёж­на­га ін­тэр­нэт-тэ­ле­ба­чан­ня. — У све­це яно з кож­ным го­дам ста­но­віц­ца ўсё больш па­пу­ляр­ным, — за­яві­ла дзяў­чы­на. — Як вя­до­ма, ма­ла­дыя лю­дзі ма­ла гля­дзяць тэ­ле­ві­зар, а то і зу­сім не ўклю­ча­юць яго. За­тое вель­мі шмат ча­су пра­во-д­зяць у ін­тэр­нэ­це. Па­лі­то­лаг і пуб­лі­цыст Ва­дзім ГІ­ГІН на­ступ­ным чы­нам ад­рэ­ага­ваў на за­ўва­гу, што ў на­шай мо­ла­дзі не ха­пае пля­цо­вак для са­ма­рэа­лі­за­цыі. Па яго мер­ка­ван­ні, маг­чы­мас­ці ёсць, і га­лоў­нае — іх шу­каць. Са­праў­ды, усё за­ле­жыць ад ча­ла­ве­ка і яго па­мкнен­няў, мэт. Не­здар­ма ж у вя­до­май пес­ні ёсць та­кія сло­вы: «Вар­та толь­кі за­ха­цець, мож­на і зор­кі з не­ба да­стаць». Гэ­тую ж ідэю пад­тры­маў Аляк­сей КРЫЎ­ДЗЕН­КА, стар­шы­ня Са­ве­та ве­тэ­ра­наў кам­са­мо­ла, пі­я­нер­ска­га і ма­ла­дзёж­на­га ру­ху пры Цэнт­раль­ным ка­мі­тэ­це БРСМ: — Важ­на вы­ка­рыс­тоў­ваць іні­цы­я­ты­ву «зні­зу» — ад са­міх школь­ні­каў, сту­дэн­таў, пра­цоў­най мо­ла­дзі. У той жа час ён вы­ка­заў мер­ка­ван­не, што за­раз ма­ла яр­кіх і ці­ка­вых ма­ла­дзёж­ных ак­цый. — Па­мя­та­е­це, як у свой час з'я­віў­ся «Клуб вя­сё­лых і зна­ход­лі­вых»? Та­ды ў яго ўцяг­ну­ла­ся ве­лі­зар­ная коль­касць мо­ла­дзі. Гэ­ты рух вель­мі па­пу­ляр­ны і за­раз. Або кон­кур­сы «Ало, мы шу­ка­ем та­лен­ты», «А ну-ка, хлоп­цы», «А ну-ка, дзяў­ча­ты»... Гэ­тыя ак­цыі ў свой час ста­лі штурш­ком для ўзнік­нен­ня цэ­лых ма­ла­дзёж­ных ру­хаў! Тыя ж сту­дэнц­кія бу­даў­ні­чыя атра­ды ста­лі сты­лем жыц­ця для дзя­сят­каў ты­сяч хлоп­цаў і дзяў­чат. Пад­час су­стрэ­чы ўзні­ма­лі­ся і на­ба­ле­лыя ма­ла­дзёж­ныя праб­ле­мы. На­прык­лад, раз­мер­ка­ван­не. Сён­ня мно­гія ўспры­ма­юць яго як аса­біс­тую тра­ге­дыю. Але ж пер­ша­па­чат­ко­ва яно па­він­на пры­но­сіць ка­рысць як дзяр­жа­ве, так і ма­ла­дым лю­дзям — усё ж та­кі ёсць га­ран­тыя пер­ша­га пра­цоў­на­га мес­ца. З гэ­тай пры­чы­ны мно­гія з пры­сут­ных вы­сту­пі­лі за тое, што раз­мер­ка­ван­не па­трэб­на і за­раз. Яшчэ ад­но пы­тан­не: ці жа­да­юць ма­ла­дыя лю­дзі іс­ці на дзяр­жаў­ную служ­бу? Спа­чат­ку на яго ста­ноў­ча ад­ка­за­лі ўсе ўдзель­ні­кі су­стрэ­чы: ві­даць, ду­ма­лі, што ім вось-вось пра­па­ну­юць пра­цу ў Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та, Мін­скім гар­вы­кан­ка­ме ці пар­ла­мен­це. Але пы­тан­не ўдак­лад­ні­лі: а хто га­то­вы ад­пра­віц­ца, умоў­на ка­жу­чы, у Кі­раў­скі рай­вы­кан­кам на па­са­ду спе­цы­я­ліс­та пер­шай ка­тэ­го­рыі? Ру­кі не пад­няў ні­хто. Ва­дзім Гі­гін звяр­нуў ува­гу і на праб­ле­му, якую з мо­лад­дзю аб­мяр­коў­ва­юць не час­та і якая вы­зы­вае не­ад­на­знач­ную рэ­ак­цыю ў гра­мад­стве, — нар­ко­ты­кі. — З ад­на­го бо­ку, сён­ня ў нас ідзе ба­раць­ба са спай­са­мі — і гэ­та пра­віль­на. З ін­ша­га бо­ку, ёсць ма­ла­дыя лю­дзі, якія вы­сту­па­юць за ле­га­лі­за­цыю нар­ко­ты­каў. Гэ­та трэ­ба аб­мяр­коў­ваць? Ві­даць, трэ­ба. І ка­лі мы су­праць ле­га­лі­за­цыі, то па­він­ны рас­тлу­ма­чыць ча­ла­ве­ку, які пад­трым­лі­вае яе, ча­му мы су­праць. * * * Як ба­чым, на су­стрэ­чы за­кра­на­лі­ся са­мыя роз­ныя праб­ле­мы. Бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што пра­ект «Мо­ладзь Бе­ла­ру­сі: тра­ды­цыі і бу­ду­чы­ня» пад­штурх­не мо­ладзь па­дзя­ліц­ца мер­ка­ван­ня­мі, ідэ­я­мі і праб­ле­ма­мі. А ўла­ды, у сваю чар­гу, пры­слу­ха­юц­ца да ма­ла­до­га па­ка­лен­ня. На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.  

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.