Вы тут

Інтэлектуальныя баталіі ў Смаленску


З 26 каст­рыч­ні­ка па 1 ліс­та­па­да ў Сма­лен­ску прой­дзе за­ключ­ны этап алім­пі­я­ды школь­ні­каў Са­юз­най дзяр­жа­вы «Ра­сія і Бе­ла­русь: гіс­та­рыч­нае і ду­хоў­нае адзін­ства».

Алім­пі­я­ды школь­ні­каў Са­юз­най дзяр­жа­вы пра­вод­зяц­ца, па­чы­на­ю­чы з 2007 го­да. Сё­лет­няя пры­свя­ча­ец­ца 70-год­дзю Пе­ра­мо­гі над фа­шыз­мам у Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не.

Удзел у алім­пі­я­дзе возь­муць 8 бе­ла­рус­кіх ка­манд і 22 ра­сій­скія ка­ман­ды, кож­ная з якіх скла­да­ец­ца з шас­ці ча­ла­век. За­ключ­ны этап алім­пі­я­ды скла­да­ец­ца з двух ту­раў — асноў­на­га і твор­ча­га. Асноў­ны тур — аба­вяз­ко­вы для ўсіх удзель­ні­каў алім­пі­я­ды. Пад­час гэ­та­га ту­ра школь­ні­кі вы­кон­ва­юць пісь­мо­выя за­дан­ні: пі­шуць са­чы­нен­не па лі­та­ра­ту­ры і комп­лекс­ную ра­бо­ту па рус­кай мо­ве і лі­та­ра­ту­ры. Ах­вот­ныя мо­гуць пры­няць удзел яшчэ і ў твор­чым ту­ры, дзе вы­зна­ча­юц­ца пе­ра­мож­цы ў ры­та­рыч­ным май­стэр­стве, вы­раз­ным лі­та­ра­тур­ным чы­тан­ні, а так­са­ма ў ве­дан­ні гіс­то­рыі.

Ле­тась аб­са­лют­ным пе­ра­мож­цам алім­пі­я­ды «Ра­сія і Бе­ла­русь: гіс­та­рыч­нае і ду­хоў­нае адзін­ства» ста­ла прад­стаў­ні­ца Бе­ла­ру­сі — адзі­нац­ца­ці­клас­ні­ца ма­гі­лёў­скай гім­на­зіі №1 Ган­на Фурс. А го­дам ра­ней пе­ра­мо­гу свят­ка­ва­ла на­ву­чэн­ка го­мель­скай гім­на­зіі №14 Воль­га Ня­на­ша­ва, якая на­бра­ла мак­сі­маль­ную коль­касць ба­лаў, знач­на апя­рэ­дзіў­шы ўсіх удзель­ні­каў.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.