Вы тут

Белая — значыць «чыстая»


Перш чым рэ­куль­ты­ва­ваць мі­ні-па­лі­го­ны, трэ­ба знай­сці, ку­ды дзець ад­хо­ды

Эка­на­міч­нае сты­му­ля­ван­не, па­вы­шэн­не ін­вес­ты­цый­най пры­ваб­нас­ці, удас­ка­на­лен­не ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­цэ­дур, рэ­фар­ма­ван­не струк­ту­ры і функ­цый Мінп­ры­ро­ды, уз­мац­нен­не ін­спек­тар­скай служ­бы, па­вы­шэн­не якас­ці і эфек­тыў­нас­ці ін­спек­тар­скай дзей­нас­ці, раз­віц­цё эка­ла­гіч­най асве­ты — вось пры­яры­тэт­ныя за­да­чы эко­ла­гаў на 2015 год, якія бы­лі агу­ча­ны на ка­ле­гіі Мі­ніс­тэр­ства пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя.

Сё­ле­та спе­цы­я­ліс­там пры­ро­да­ахоў­най сфе­ры да­вя­дзец­ца сур'­ёз­на па­пра­ца­ваць над вы­ра­шэн­нем мно­гіх ак­ту­аль­ных эка­ла­гіч­ных праб­лем. І ў пер­шую чар­гу — вы­ка­наць шэсць з два­нац­ца­ці асноў­ных па­каз­чы­каў Пра­гра­мы са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь на 2011—2015 га­ды. Так, трэ­ба зні­зіць на 50% пло­шчу па­лёў філь­тра­цыі; ства­рыць у га­ра­дах з коль­кас­цю 100 тыс. ча­ла­век і больш сіс­тэ­мы ад­вя­дзен­ня і ачыст­кі па­верх­не­ва­га сцё­ку з га­рад­скіх тэ­ры­то­рый; ска­ра­ціць зда­бы­чу пад­зем­най ва­ды на 8-10% і на 20% — скід­ван­не за­брудж­валь­ных рэ­чы­ваў у вод­ныя аб'­ек­ты; да­вес­ці до­лю вы­ка­ры­стан­ня ад­хо­даў вы­твор­час­ці да 85%, а аб'­ёмы вы­ка­ры­стан­ня ва­ды на гас­па­дар­ча-піт­ныя па­трэ­бы на ду­шу на­сель­ніц­тва — да 130 літ­раў за су­ткі.

Ды­хаць — ляг­чэй?

Ся­род асноў­ных вы­ні­каў пра­цы эко­ла­гаў мож­на ад­зна­чыць змян­шэн­не су­куп­ных вы­кі­даў за­брудж­валь­ных рэ­чы­ваў у ат­мас­фер­нае па­вет­ра ад ста­цы­я­нар­ных і ма­біль­ных кры­ніц на 1,4% у па­раў­на­нні з рос­там ВВП на 1,6%. На 6,3% зні­зіў­ся і ва­ла­вы вы­кід ад ста­цы­я­нар­ных кры­ніц, пры ад­на­ча­со­вым па­ве­лі­чэн­ні вы­твор­чых ма­гут­нас­цяў хі­міч­най, цэ­мент­най, ма­шы­на­бу­даў­ні­чай га­лін. На ўзроў­ні 85-90 млн тон ста­бі­лі­зі­ра­ва­лі­ся і вы­кі­ды пар­ні­ко­вых га­заў.

Ле­тась пра­доў­жы­ла­ся пра­ца і па раз­віц­ці аль­тэр­на­тыў­ных кры­ніц энер­гіі — сер­ты­фі­ка­ты атры­ма­лі 64 уста­ноў­кі, што пра­цу­юць з вы­ка­ры­стан­нем энер­гіі сон­ца, вет­ру і бія­га­зу (уся­го ў кра­і­не сер­ты­фі­ка­ва­на 113 та­кіх уста­но­вак).

Сё­ле­та пры­ро­да­ка­рыс­таль­ні­кі па­він­ны вы­ка­наць шмат­лі­кія ме­ра­пры­ем­ствы па ахо­ве ат­мас­фер­на­га па­вет­ра, бу­даў­ніц­тве, рэ­кан­струк­цыі, ма­дэр­ні­за­цыі га­за­ачы­шчаль­ных уста­но­вак, якія за­бяс­печ­ва­юць ска­ра­чэн­не вы­кі­даў за­брудж­валь­ных рэ­чы­ваў не менш як на 4,4 тыс. тон.

Сме­ціць — са­бе шко­дзіць

У мі­ну­лым го­дзе, дзя­ку­ю­чы дзей­нас­ці цэнт­ра­лі­за­ва­най сіс­тэ­мы збо­ру і вы­ка­ры­стан­ня ад­пра­ца­ва­ных тэх­ніч­ных мас­лаў больш за 4 тыс. тон гэ­тых за­брудж­валь­ных рэ­чы­ваў не тра­пі­лі ў на­ва­коль­нае ася­род­дзе.

Між тым, па-ра­ней­ша­му іс­ну­юць праб­ле­мы ў гэ­тай сфе­ры. Па сло­вах пер­ша­га на­мес­ні­ка мі­ніст­ра пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя Іі Мал­кі­най, на­спе­ла не­аб­ход­насць рас­пра­цоў­кі цэ­лас­най сіс­тэ­мы абы­хо­джан­ня з ад­хо­да­мі, у пер­шую чар­гу, з ка­му­наль­ны­мі.

Сён­ня ў кра­і­не па­куль не іс­нуе поў­най аль­тэр­на­ты­вы па­лі­го­нам, не аб­ста­ля­ва­ным не­аб­ход­ны­мі ахоў­ны­мі ін­жы­нер­ны­мі збу­да­ван­ня­мі. Та­кіх аб'­ек­таў функ­цы­я­нуе ка­ля 25%, і іх экс­плу­а­та­цыя з 1 сту­дзе­ня бя­гу­ча­га го­да за­ба­ро­не­на.

Рэ­фар­ма­цыя па­ды­хо­даў у сфе­ры збо­ру і ўты­лі­за­цыі ады­хо­даў, пра­ду­хі­лен­не за­ха­ван­ня дру­гас­ных ма­тэ­ры­яль­ных рэ­сур­саў, уз­мац­нен­не кант­ро­лю за гэ­ты­мі пра­цэ­са­мі і больш су­ро­вы па­ды­ход да па­ру­шаль­ні­каў за­ка­на­даў­ства — ме­на­ві­та гэ­тыя за­ха­ды па­він­ны змя­ніць сі­ту­а­цыю, што скла­ла­ся ў сфе­ры.

Шля­хам вы­ва­зу за ме­жы кра­і­ны сё­ле­та па­він­на быць зру­ша­на з мес­ца і праб­ле­ма на­за­па­ша­ных не­пры­дат­ных пес­ты­цы­даў.

Ка­раць ці пра­ду­хі­ляць?

Ле­тась ор­га­ны Мінп­ры­ро­ды пра­ве­ры­лі 2645 суб'­ек­таў гас­па­да­ран­ня, да ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці пры­цяг­ну­та 19,6 ты­ся­чы па­ру­шаль­ні­каў на су­му 14,4 млрд руб­лёў, вы­яў­ле­на больш як паў­та­ры ты­сячы фак­таў пры­чы­нен­ня шко­ды на­ва­коль­на­му ася­род­дзю на су­му 16,5 млрд руб­лёў.

Але ад­сут­насць сіс­тэм­нас­ці ў ра­бо­це, а ў не­ка­то­рых вы­пад­ках прын­цы­по­вас­ці і жорст­кас­ці пад­час ажыц­цяў­лен­ня кант­ро­лю за вы­ка­нан­нем пры­ро­да­ахоў­на­га за­ка­на­даў­ства на­шмат зні­жае яго эфек­тыў­насць.

— Ін­спек­тар­ская функ­цыя па­він­на стаць асноў­най для на­шых тэ­ры­та­ры­яль­ных ор­га­наў на мес­цах, — упэў­не­на Ія Мал­кі­на. — Мы па­він­ны пра­ца­ваць так, каб суб'­ек­там гас­па­дар­чай дзей­нас­ці бы­ло больш вы­гад­на вы­кон­ваць за­ка­на­даў­ства, чым яго па­ру­шаць. Ужо вы­пра­ца­ва­ны пра­па­но­вы па ка­рэк­ці­роў­цы Ад­мі­ніст­ра­цый­на­га ко­дэк­са, на­кі­ра­ва­ныя на знач­нае ўзмац­нен­не ад­каз­нас­ці за па­ру­шэн­не пры­ро­да­ахоў­ных па­тра­ба­ван­няў.

Ад­ным з асноў­ных аб'­ек­таў па­ста­ян­на­га кант­ро­лю з бо­ку эко­ла­гаў па­він­на стаць і на­вя­дзен­не па­рад­ку ў вы­ка­ры­стан­ні зем­ляў, перш за ўсё ме­лі­я­ра­ва­ных, а так­са­ма пра­ду­хі­лен­не іх дэ­гра­да­цыі.

Па сло­вах на­мес­ні­ка прэм'­ер-мі­ніст­ра Бе­ла­ру­сі Мі­ха­і­ла Ру­са­га, які пры­няў удзел у па­ся­джэн­ні ка­ле­гіі, пры вы­ра­шэн­ні праб­лем абы­хо­джан­ня з ад­хо­да­мі ўсё па­трэб­на быць ра­зум­на і вы­ве­ра­на, без бяз­дум­ных па­ды­хо­даў.

— Рэ­куль­ты­ва­ваў­шы мі­ні-па­лі­гон і не ства­рыў­шы ін­ша­га аб'­ек­та скла­дзі­ра­ван­ня на­за­па­ша­на­га рэ­сур­су, мож­на пры­вес­ці да сі­ту­а­цыі, ка­лі ад­хо­ды «пе­ра­ка­чу­юць» у блі­жэй­шыя ля­сы і ін­шыя зруч­ныя мес­цы. А по­тым мы бу­дзем шу­каць гэ­тых лю­дзей, каб іх па­ка­раць.

Ка­лі ча­ла­век за­брудж­вае на­ва­коль­нае ася­род­дзе ўсвя­дом­ле­на, пра­ду­маў­шы, як за­гру­зіць смец­це, ку­ды яго звез­ці і ні­ко­му не па­па­сці­ся, да яго па­він­ны быць пры­ня­тыя са­мыя су­ро­выя ме­ры ад­каз­нас­ці. Але, каб ён не тра­піў у та­кую сі­ту­а­цыю, перш мы па­він­ны ства­рыць умо­вы для рэа­лі­за­цыі яго пра­ва на вы­ка­нан­не пры­ро­да­ахоў­на­га за­ка­на­даў­ства».

Мі­ха­іл Ру­сы так­са­ма лі­чыць, што па­трэб­на па­ста­ян­на кан­так­та­ваць з ор­га­на­мі мяс­цо­вай і рэс­пуб­лі­кан­скай ула­ды і да­во­дзіць да іх эка­ла­гіч­ную ін­фар­ма­цыю. Гэ­та па­спры­яе пад­рых­тоў­цы пра­віль­ных кі­раў­ніц­кіх ра­шэн­няў.

Яшчэ ад­на важ­ная за­да­ча — су­пра­цоў­ніц­тва ўсіх ор­га­наў дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня. «Чым больш мы драб­нім­ся, тым больш ства­ра­ем «нейт­раль­ных зон», за якія ні­хто не хо­ча нес­ці ад­каз­насць».

Ве­ра­ні­ка Коласава

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.