Вы тут

«Папулярнасць прафесіі настаўніка залежыць ад саміх настаўнікаў»


Ме­на­ві­та ў Ма­ла­дзеч­не, у ся­рэд­няй шко­ле №11, пра­цуе на­стаў­ні­кам гіс­то­рыі пе­ра­мож­ца кон­кур­су пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў «На­стаў­нік го­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь — 2014» Вік­тар ЖУК. Яшчэ зу­сім ма­ла­ды хло­пец, ён, тым не менш, ужо мае цвёр­дыя пе­ра­ка­нан­ні ў важ­нас­ці пра­фе­сіі на­стаў­ні­ка і ўмее за­ці­ка­віць дзя­цей.

buzhan-3321

buzhan-3321

 

— Я пе­ра­ка­наў­ся, што ста­ну на­стаў­ні­кам, пас­ля та­го, як прай­шоў пе­да­га­гіч­ную прак­ты­ку пад­час на­ву­чан­ня ва ўні­вер­сі­тэ­це, — пры­зна­ец­ца су­раз­моў­ца. — У ма­ёй пра­цы мне па­да­ба­ец­ца сам пра­цэс ста­сун­каў з дзець­мі, хут­кі тэмп, яко­га па­тра­буе шко­ла, пры­му­ша­ю­чы ру­хац­ца на­пе­рад і не спы­няц­ца на да­сяг­ну­тым.

— Як зра­біць пра­фе­сію на­стаў­ні­ка больш па­пу­ляр­най і за­па­тра­ба­ва­най ся­род вы­пуск­ні­коў школ?

— На гэ­та мо­жа паў­плы­ваць на­стаў­нік сва­ім улас­ным пры­кла­дам. У на­ступ­ным го­дзе бу­ду вы­кла­даць у адзі­нац­ца­тым кла­се, та­ды і па­гля­дзім, ці ўплы­ваю я на ўспры­ман­не дзець­мі гэ­тай пра­фе­сіі. Ужо цяпер ёсць не­каль­кі вуч­няў, якія пла­ну­юць па­сту­паць на гіс­та­рыч­ны фа­куль­тэт Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та.

— Ча­му вы на­да­яце асаб­лі­вую ўва­гу пад­час на­ву­чаль­на­га пра­цэ­су, ста­сун­каў з дзець­мі?

— Шмат ува­гі ў пра­цы з дзець­мі імк­ну­ся на­да­ваць раз­віц­цю асо­бы школь­ні­ка. У пер­шую чар­гу ў іх па­він­ны фар­мі­ра­вац­ца клю­ча­выя кам­пе­тэн­цыі, якія да­зво­ляць ары­ен­та­вац­ца ў жыц­ці пас­ля та­го, як яны пе­ра­сту­пяць школь­ны па­рог. Так­са­ма важ­на ву­чыць дзя­цей мыс­ліць кры­тыч­на. Праз ней­кі час яны за­бу­дуц­ца шмат­лі­кія фак­ты з пад­руч­ні­каў, але важ­на — у ма­ім вы­пад­ку — каб у іх сфар­мі­ра­ва­ла­ся агуль­нае ўяў­лен­не пра гіс­та­рыч­ны пра­цэс.

— Вы пра­цу­е­це са школь­ні­ка­мі па-за ме­жа­мі шко­лы?

— Як пра­ві­ла, гэ­та края­знаў­чая пра­ца, па­хо­ды. Мож­на прос­та згу­ляць у фут­бол.

— Ці ха­це­лі б вы пе­рай­сці пра­ца­ваць у шко­лу або лі­цэй, дзе дзе­ці больш пад­рых­та­ва­ныя?

— На­ват ка­лі б у мя­не бы­ла маг­чы­масць пе­рай­сці пра­ца­ваць у гім­на­зію, я ад­мо­віў­ся б: на да­дзе­ным эта­пе са звы­чай­ны­мі школь­ні­ка­мі пра­ца­ваць ці­ка­вей.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

 Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.