Вы тут

Зноў гарыць трава


На Брэстчыне сезон вясновых выпальванняў травы нават апярэдзіў каляндарную вясну. Падраздзяленні МНС за апошні тыдзень некалькі разоў выязджалі тушыць ачагі пажараў у ваколіцах Брэста і самім абласным цэнтры.

А ў мінулую нядзелю ў Камянцы больш за паўдня гарэў трыснёг у пойме ракі Лясной. Мясцовасць там мае свае асаблівасці. Рака раздзяляецца на два рукавы і ўтварае востраў. На ім багатая расліннасць, водзіцца шмат жывёл і птушак. А вось тэхніка МНС туды дабрацца не можа. Таму, варта некаму падпаліць, гарыць доўга, над горадам распаўсюджваюцца смурод і чорны дым.

Пажарныя-ратавальнікі штогод просяць грамадзян праяўляць свядомасць, папярэджваюць аб штрафах. Штрафныя санкцыі могуць прымяняць і прыродаахоўныя службы, але злавіць парушальніка за руку цяжка. А свядомасці ў нас часта бракуе. Вось і гарыць сухая расліннасць.

Яна СВЕТАВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.