Вы тут

Правільная кніга


Га­лоў­ная кні­га ад­на, а ў ёй усё: і лю­боў, і здра­да, і да­ра­ван­не, і зноў лю­боў — з ра­зу­мен­нем, што ча­ла­век сла­бы, але мо­жа ўма­ца­ваць ся­бе, вы­ха­ваць ду­шу. Доб­ра, вя­до­ма, бы­ло б жыць ад­ра­зу так, як пра­па­ну­юць дзе­сяць біб­лей­скіх за­па­ве­дзяў, каб не бы­ло што вы­праў­ляць. Як на­пі­са­на ў Сло­ве Бо­жым. Але ж ці ўсе чы­та­лі?

17-36

Ня­ма праб­лем па­чы­таць: цэ­лая вы­ста­ва дру­ка­ва­ных вы­дан­няў прад­стаў­ле­на бы­ла на ад­крыц­ці Дзён пра­ва­слаў­най кні­гі ў На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы Бе­ла­ру­сі. Вы­дан­няў су­час­ных, але зроб­ле­ных з ду­шой і для ду­шы ў роз­ных вы­да­вец­твах: Бе­ла­рус­ка­га эк­зар­ха­та, Свя­та-Елі­са­ве­цін­ска­га ма­нас­ты­ра аль­бо брац­тва ў го­нар Ар­хі­стра­ты­га Мі­ха­і­ла. Шмат вы­да­вец­тваў, якія з па­доб­най пра­дук­цы­яй сту­ка­юць у сэр­цы лю­дзей і ўжо не з ад­ной кні­гай: да су­час­на­га ча­ла­ве­ка муд­расць пры­хо­дзіць праз жыц­ця­пі­сы свя­тых, праз гу­тар­кі і сло­вы ду­хоў­ных на­стаў­ні­каў, праз фі­ла­соф­скае асэн­са­ван­не ча­ла­ве­чай гіс­то­рыі і раз­ва­гі пра жыц­цё на пры­кла­дах кан­крэт­ных асоб. Кні­га — больш чым чы­тан­не. Кні­га мо­жа стаць су­раз­моў­цай і да­рад­чы­цай, і сяб­рам па жыц­ці.

— Усё ідзе на­пе­рад, раз­ві­ва­ец­ца. Якім бу­дзе заўт­раш­ні дзень, вя­до­ма толь­кі Бо­гу, але не­су­мнен­на ад­но: ка­лі ча­ла­век бу­дзе да­лу­чац­ца да ду­хоў­най спад­чы­ны, якую нам па­кі­ну­лі на­шы на­бож­ныя прод­кі, то гэ­тае раз­віц­цё бу­дзе гар­ма­ніч­ным, яно бу­дзе ў мі­ры, ад­на­дум­стве, лю­бо­ві і ўза­ем­най пад­трым­цы, — епіс­кап Ба­ры­саў­скі і Мар'­і­на­гор­скі Вень­я­мін, стар­шы­ня Вы­да­вец­ка­га са­ве­та Бе­ла­рус­кай Пра­ва­слаў­най Царк­вы, у пры­ві­таль­ным сло­ве на ад­крыц­ці Дзён пра­ва­слаў­най кні­гі за­ся­ро­дзіў­ся на тра­ды­цыі бе­ла­рус­кай кніж­най куль­ту­ры. — Сён­ня трэ­ба кла­па­ціц­ца, каб не зні­ка­лі тыя на­ма­ган­ні, якія ра­бі­ла пра­па­доб­ная Еў­фра­сін­ня, ігу­мен­ня По­лац­кая, яшчэ сва­і­мі ру­ка­мі пе­ра­піс­ва­ю­чы кні­гі і кла­по­ця­чы­ся аб іх рас­паў­сю­джан­ні. А пас­ля гэ­тую спра­ву ўзня­лі і ін­шыя на­шы вя­лі­кія ўгод­ні­кі Бо­жыя: свя­ці­цель Кі­ры­ла Ту­раў­скі, по­лац­кія свя­ці­це­лі Мі­на, Дыя­ні­сій, Сы­мон і ін­шыя. Ха­чу па­жа­даць, каб гэ­тая спра­ва пра­цяг­ва­ла­ся ў наш час, і з яе да­па­мо­гай лю­дзі ра­бі­лі­ся даб­рэй­шы­мі, чыс­цей­шы­мі, больш дас­ка­на­лы­мі, а ра­зам з гэ­тым ста­на­ві­ла­ся больш пры­го­жай на­ша род­ная кра­і­на Бе­ла­русь.

Але каб ду­маць пра кра­і­ну, трэ­ба гля­дзець у кож­на­га ча­ла­ве­ка, які мае вы­рас­ці яе гра­ма­дзя­ні­нам. Пра вы­ха­ваў­чую ро­лю кні­гі ка­заў на ўра­чыс­тым ад­крыц­ці Дзён пра­ва­слаў­най кні­гі Міт­ра­па­літ Мін­скі і За­слаў­скі Па­вел, па­тры­яр­шы Эк­зарх усяе Бе­ла­ру­сі: так, мы ця­пер усе «тэх­ніч­ныя» лю­дзі, але тэх­ні­ка толь­кі да­па­ма­гае ча­ла­ве­ку (у тым лі­ку ра­біць кні­гі), а кні­га з'яў­ля­ец­ца са­праўд­най кры­ні­цай муд­рас­ці. Са­мых леп­шых у гэ­тай спра­ве ад­зна­чы­лі ўзна­га­ро­да­мі. Ся­род іх тыя, хто тры­мае сцяг асвет­ніц­тва з ча­соў Еў­фра­сін­ні: вы­да­вец­тва Спа­са-Еў­фра­сін­неў­ска­га жа­но­ча­га ма­нас­ты­ра По­лац­ка, ці вось яшчэ вы­да­вец­кі ад­дзел Гро­дзен­скай епар­хіі ды гіс­та­рыч­ная ка­мі­сія Вы­да­вец­ка­га са­ве­та Бе­ла­рус­кай Пра­ва­слаў­най Царк­вы. Але ж ёсць і мо­ладзь, якая зу­сім не цу­ра­ец­ца спраў ду­хоў­ных — сту­дэнц­кі ча­со­піс «Ступени» ад­зна­ча­ны гра­ма­тай Па­тры­яр­ша­га Эк­зар­ха ўсяе Бе­ла­ру­сі.

Мі­ну­лае і су­час­насць не іс­ну­юць у ад­ры­ве ад­но ад дру­го­га. Дні пра­ва­слаў­най кні­гі, якія пра­хо­дзяць у роз­ных га­ра­дах, епар­хі­ях, уста­но­вах на­шай кра­і­ны, пры­мер­ка­ва­ны да вы­ха­ду ў свет у 1564 го­дзе дру­ка­ва­най кні­гі «Апост­ала», вы­да­дзе­най Іва­нам Фё­да­ра­вым і Пят­ром Мсці­слаў­цам. Нам тут ёсць чым (і кім) га­на­рыц­ца. Гэ­та пад­крэс­ліў і на­мес­нік Упаў­на­ва­жа­на­га па спра­вах рэ­лі­гій і на­цы­я­наль­нас­цяў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Ула­дзі­мір Ла­ме­ка: пра­ва­слаў­ная кніж­насць прад­стаў­ляе знач­ную част­ку гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны бе­ла­рус­ка­га на­ро­да.

Сло­вы пра­віль­ныя. Дру­ка­ва­ныя. Пра­моў­ле­ныя. І на­ват пра­спя­ва­ныя: хор «Усіхс­вяц­кі» і свя­точ­ны хор Свя­та-Елі­са­ве­цін­ска­га жа­но­ча­га ма­нас­ты­ра да­па­маг­лі ад­чуць уз­нёс­ласць слоў.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.