Вы тут

Пераходзім на базу


Ці знаёмая вам сітуацыя, калі, адчыніўшы дзверцы шафы і акінуўшы позіркам усю пярэстую разнастайнасць яе змесціва, вы з жахам разумееце: зусім няма чаго надзець! Кожная рэч жыве сваім жыццём. Шафа поўная рознакаляровай адзежы, набытай «з выпадку» і «на эмоцыях». Але з гэтага багацця чамусьці ніяк не атрымліваецца скласці прыстойны камплект: у гардэробе няма парадку, няма базы. Рашэнне згаданай праблемы — прадумана складзены гардэроб, які павінен уключаць у сябе 25 рэчаў.

18-17

Адзенне:

1. Двухбортнае паліто, пажадана бэжавага колеру.

2. Трэнч (плашч) чорны або колеру хакі. Універсальны і практычны класічны плашч будзе аднолькава стыльна выглядаць і накінутым паверх чорнай сукенкі, і, напрыклад, з джынсамі.

3. Кашміравы джэмпер колеру бэж з V-падобным выразам. Бэжавы — цёплы колер, які пасуе абсалютна ўсім.

4. Футболка з кароткімі рукавамі.

5. Майка на шлейках.

6. Белая блузка прамога крою, якая нагадвае мужчынскую кашулю.

7. Цяльняшка (калі хочаце дадаць у свой вобраз маладосці — гэта тое, што трэба).

8. Аднатонны класічны касцюм са штанамі. Тут не варта захапляцца кідкімі гузікамі ці іншай фурнітурай на пінжаку, каб можна было без цяжкасці спалучаць яго з рознымі аксесуарамі (напрыклад, шыйнай хусцінкай або шалікам). Штаны павінны быць не надта шырокімі, даўжынёй да сярэдзіны абцаса — гэта візуальна падаўжае ногі.

9. Цёмна-сінія джынсы. Яны падыдуць і для нефармальнага мерапрыемства ў клубе, і для офіса, і для няспешнай прагулкі ў выхадны дзень. Джынсы павінны «сядзець» па фігуры і не мець яркіх, мудрагелістых упрыгажэнняў.

10. Маленькая чорная (шэрая) сукенка. Да выбару такой сукенкі трэба аднесціся з асаблівай адказнасцю, паколькі яна стане для вас палачкай-выручалачкай у любой сітуацыі.

11. Кактэйльная сукенка.

12. Спадніца-аловак. Даўжыня — да сярэдзіны калена або крыху вышэй (максімум на 5 см).

18-191

Абутак:

13. Туфлі-«лодачкі» цялеснага або чорнага колеру на высокай шпільцы. (Абутак па колеры павінен працягваць адзенне — гэта падаўжае ногі. Напрыклад, калі з-пад цёмных штаноў праглядваюць светлыя туфлі, то ногі выглядаюць карацейшымі.)

14. Басаножкі.

15. Балеткі або макасіны — у іх зручна адправіцца ў падарожжа або хадзіць па магазінах.

16. Кеды.

Аксесуары:

Не менш як тры сумкі:

17. Маленькі клатч.

18. Сумка сярэдняга памеру на ланцужку або раменьчыку.

19. Дастаткова вялікая сумка з дзвюма ручкамі.

«Дробязі»:

20. Акуляры-«авіятары» — такія да твару ўсім.

21. Класічная шаўковая хусцінка-карэ яркага колеру.

22. Кашміравая пашміна (шаль) — для халодных дзён.

18-181

Біжутэрыя:

23. Доўгая нітка жэмчугу (дарэчы, жэмчуг можа быць і несапраўдным, галоўнае, каб ён быў добрай якасці і без танных металічных дадаткаў).

24. Гадзіннік мужчынскага тыпу — адценне металу можа быць залатое або стальное (апошняе больш універсальнае).

25. Шырокі пояс, які дазволіць любую сукенку або кашулю ператварыць у вячэрні строй.

Не забывайцеся, што ўсе складнікі базавага гардэроба купляюцца не на адзін сезон. Таму:

— на іх не варта эканоміць;

— кожная рэч павінна сядзець і-дэ-аль-на;

— колеры не павінны быць занадта яркімі — гэта ж база;

— усе рэчы павінны спалучацца паміж сабой па колеры і стылі.

Вера ФЕМІНА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.