Вы тут

«Драўняныя» фантазіі


Рэзчыкі па дрэве з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны збіраліся ў агратурыстычным комплексе «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы» на ўжо традыцыйны міжнародны пленэр.

На гэты раз яго задача — стварыць кампазіцыю «У Лукамор'я», аб'яднаўшы розныя «драўняныя» фантазіі. Прычым на працягу тыдня за гэтым працэсам мог паназіраць кожны, хто зацікавіцца. І разам з тым адпачыць на прыродзе. Сёлетняя кампазіцыя, як і папярэднія пленэрныя творы, застанецца тут жа, у Каробчыцах. Каб радаваць шматлікіх наведвальнікаў агратурыстычнага комплексу, а таксама служыць прыкладам садружнасці яго гаспадароў са скульптарамі.

Дарэчы, іх сумесная задума — стварыць самую доўгую ў свеце лаўку, якую ўпрыгожаць разнастайныя скульптуры з дрэва. Пачатак ужо пакладзены.

Барыс ПРАКОПЧЫК. prakopchik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.