Вы тут

Беларусь — мая маці


Гэта мусіць сказаць кожны з нас. Сказаць шчыра, пранікліва, адчуўшы непадзельнасць свайго лёсу з гісторыяй роднага краю, з яго стваральным развіццём. Сказаць з гонарам за асабістую далучанасць да беларускай — святой — зямлі, сказаць з годнасцю, што ўсе яе слаўныя традыцыі будуць прадоўжаны, а велічныя справы памножаны намі.

Стваральнікі песні «Беларусь — мая маці» ўшанавалі гістарычны шлях нашай краіны, уславілі яе міраносную місію і магутную сілу славянскага духу. Ігар Лучанок і Анатоль Вялюгін выказалі сваё — мужнае, грамадзянска-патрыятычнае — прызнанне ў вернасці беларускаму народу. Іх творчасць даўно перасягнула межы Беларусі. А іх сумесную песню «Бярозка» выконвалі многія савецкія спевакі, уключалі ў рэпертуар і народныя артысты Расіі. Вакальны твор «Беларусь — мая маці» таксама шчыра гучаў на прасторах былога Саюза. Ансамбль «Сябры» з пяшчотнай урачыстасцю выносяць яго на сцэнічныя падмосткі замежных гарадоў і мястэчак. І заўсёды гэтая лірыка-патрыятычная песня ўспрымаецца як даверлівы расповед пра дзівосны беларускі край — яго гераічную гісторыю і прыроднае хараство.

10-8

Верш Анатоля Валюгіна

Музыка Ігара Лучанка

На чырвоным шчыце

Столькі зорыцца

слаўных імён,

Не злічыць абеліскаў

Пад шызымі

крыламі хмар.

Мы з Крывіцкай Пагоні

Чытаем да сённяшніх дзён

Родных ніў і світанняў

Хвалюючы мудры буквар.

 

Прыпеў:

Беларусь — мая маці

і мова,

Паветра і хлеб!

Гэта зважана сэрцам

На нервах

расстайных дарог.

Гэта — роду прысяга,

Патрэба

штодзённых патрэб

І надзея надзей

У трывозе

адвечных трывог.

 

На памежжах у нас

Землі

верных суседзяў-братоў.

Абняла ты

Рукамі галін зарунелых

і рэк,

Залатымі вузламі

Карэнне аршанскіх дубоў

Так глыбока

З карэннем смаленскім

сплялося навек.

 

Прыпеў.

 

Чысты кужаль на золку

Бяліла ты ў белай расе,

А крывёй тваіх кроўных

Зара на тканіну цякла, —

І ты Сцяг узняла!

Сёння думку галубім усе:

Каб крывінка мая

У чырвонай палосцы

была!

 

Прыпеў.

 

Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.