Вы тут

Калі не чуеш, як шалясцяць старонкі, то і чытаць нецікава


Ніна Максімук, настаўніца беларускай мовы і літаратуры (ужо на пенсіі), в. Хаціслаў, Маларыцкага раёна:

— «Звязду» выпісваю ўжо больш за дзесяць гадоў, бо гэта родная газета на роднай мове... Калі яшчэ працавала ў школе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, яна была для мяне добрым памочнікам. Паколькі тады друкаваўся Янка Крук. У мяне цэлы «дзённік» сабраны з яго матэрыяламі. Па фальклоры шмат усяго знаходзіла. І дагэтуль з інтарэсам чытаю «Ігуменскі тракт» і ўсе публікацыі, якія расказваюць пра нашу гісторыю.

У газеце мне падабаецца ўсё, таму што ў кожным нумары можна знайсці матэрыялы на любы густ. У той жа «Крынічцы» заўсёды сустрэнеш слушныя парады. Калі патрэбна нейкая інфармацыя па тэме адукацыі, то ў «Звяздзе» яе ўбачыш раней, чым яна з'явіцца ў іншых, нават спецыялізаваных, выданнях. Заўсёды цікава чытаць калонкі Алены Ляўковіч і матэрыялы карэспандэнта па Брэсцкай вобласці Святланы Яскевіч. Чакаю кожны новы выхад «Простай мовы» Валянціны Доўнар. А калі бачу матэрыялы Ларысы Цімошык, то ведаю, што абавязкова прачытаю добры артыкул пра культуру. Вельмі карысны дадатак з'явіўся — «Сямейная газета».

Чытаем газету разам з мужам. Здараецца, можам нават паспрачацца, хто возьме новы нумар у рукі першым. Альбо я прапушчу ці не заўважу нешта, а ён мне падкажа, бо прачытвае «Звязду» ад коркі да коркі. Неяк атрымалася так, што не выпісалі любімую газету, і тады сапраўды было адчуванне, быццам нечага ў доме не хапае. Ведаеце, зараз многія гавораць пра знікненне папяровай кнігі. Але мне здаецца, калі не чуеш, як шалясцяць старонкі, то і чытаць нецікава. І з газетай тое ж.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.