25 Верасень, аўторак

Вы тут

Цэны на хлеб і малако цяпер рэгулюе выключна рынак


Адпаведнай пастановай Савета Міністраў №8 ад 11 студзеня 2016 года ў другой дэкадзе студзеня ў нашай краіне зменены пералік сацыяльна значных тавараў і паслуг, цэны і тарыфы на якія рэгулююцца дзяржаўнымі органамі.


У прэс-службе беларускага ўрада паведамляюць, што гэты дакумент прыняты з мэтай далейшага зніжэння адміністрацыйнага рэгулявання ў сферы цэнаўтварэння. У пастанове ў прыватнасці гаворыцца: «З улікам прадстаўленага шырокага асартыменту прадукцыі рознага цэнавага сегмента на рынку і канкурэнцыі сярод вытворцаў цяпер адсутнічае неабходнасць у цэнавым рэгуляванні шэрагу харчовых тавараў (хлеб, мяса, яйка курынае, малочныя прадукты, дзіцячае харчаванне) на пастаяннай аснове». Цэны на названыя харчовыя тавары будуць рэгулявацца ў выпадку неабходнасці ў мэтах выключэння значнага росту цэн пры ажыццяўленні аналізу сітуацыі на харчовым рынку і на часовы тэрмін, але не больш за 90 дзён на працягу аднаго года. Акрамя таго, пастановай выключаецца рэгуляванне тарыфаў на шэраг паслуг. Сёння ў гэты спіс трапілі тарыфы на прафілактычныя і абавязковыя медыцынскія агляды грамадзян, бо аплату за іх праходжанне ў асноўным ажыццяўляюць суб'екты гаспадарання. Таксама выключаецца рэгуляванне тарыфаў на прадастаўленне мясцовых тэлефонных злучэнняў карыстальнікам сеткі стацыянарнай электрасувязі з выкарыстаннем таксафона, што зараз страціла сваю актуальнасць.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.