Вы тут

Іспыт на абараназдольнасць


Ва Узброеных Сілах працягваецца комплексная праверка гатоўнасці і здольнасці злучэнняў і вайсковых часцей выконваць задачы па прызначэнні.


Напрыклад, падраздзяленні 11-й механізаванай брыгады пераадолелі водную перашкоду, раку Нёман, па пераправе, створанай ва ўмовах суцэльнага ледзянога покрыва. Маставая пераправа ў кароткі тэрмін была наведзена вайскоўцамі пантонна-маставога батальёна 557-й інжынернай брыгады з дапамогай спецыялістаў са 188-й гвардзейскай інжынернай брыгады і 7-га інжынернага палка.

У воінскіх падраздзяленнях, у якіх ажыццяўляецца праверка, працягваецца прызыў ваеннаабавязаных, праводзяцца заняткі па прадметах баявой падрыхтоўкі, адбываецца рэкагнасцыроўка раёнаў правядзення тактычных вучэнняў, камбінаваным спосабам здзяйсняюцца маршы ў раёны прызначэння, дзе адбудуцца мерапрыемствы баявога згладжвання і тактычныя вучэнні, у тым ліку з баявой стральбой.

Значная ўвага надаецца праверцы гатоўнасці ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі па баявым прымяненні ў розных абставінах, у тым ліку пры нізкіх тэмпературах. У поўным аб'ёме ажыццяўляецца матэрыяльнае забеспячэнне воінскіх часцей і падраздзяленняў, якія выконваюць пастаўленыя задачы. Арганізаваны пункты абагрэву асабовага складу.

kanyuta@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.