Вы тут

На кніжнай выставе-кірмашы прэзентавалі Алімпійскія паштоўкі


Такія навінкі выпушчаны да 25-годдзя Нацыянальнага алімпійскага камітэта і прадстаўлены на дзвюх мовах — беларускай і англійскай. Набор "Алімпійскія зоркі Беларусі" складаецца з 15 паштовак, на якіх выявы 20 беларускіх алімпійскіх чэмпіёнаў, пачынаючы з 1994-га і да зімовых гульняў у Сочы 2014 года.


У буклеце "Алімпійская слава Беларусі" прадстаўлены айчынныя алімпійскія чэмпіёны, якія выступалі ў складзе зборных каманд СССР, СНД і Беларусі. Акрамя таго, у ім распавядаецца гісторыя стварэння Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

У прэзентацыі паштовак і буклета прынялі ўдзел алімпійскія чэмпіёнкі Ала Цупер (фрыстайл) і Яніна Правалінская-Карольчык (лёгкая атлетыка), у гэты час у наведвальнікаў выставы была магчымасць сфатаграфавацца і ўзяць аўтограф у вядомых спартсменак.

Адзначым, што за гісторыю алімпійскага руху беларускія спартсмены заваявалі 222 медалі, 91 з іх — у складзе каманды незалежнай Беларусі. Спадзяёмся, што ў гэтым алімпійскім годзе ўзнагарод стане больш.

Прэзентацыя набору паштовак і буклета адбылася на стэндзе выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі". Абодва выданні з'яўляюцца сумесным праектам НАК, Міністэрства інфармацыі і выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі".

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Спорт у малюнках

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.