Вы тут

“Круглы стол”, прысвечаны беларускай дзяржаўнасці


Прынята лічыць, што Беларусь – маладая дзяржава. Пры гэтым маецца на ўвазе той факт, што сваю незалежнасць мы атрымалі трохі менш за чвэрць стагоддзя таму – ад гэтага і вядзецца адлік. Але ці правільна лічыць гэту лічбу ўзростам нашай дзяржаўнасці?


З малодшых класаў маленькім беларусам расказваюць пра Полацкае княства і Усяслава Чарадзея, якога запрасілі княжыць у Кіеў; пра Вялікае Княства Літоўскае, чыё войска перамагло крыжакоў пры Грунвальдзе, такім чынам адстаяўшы сваю незалежнасць… Калі пачала фарміравацца беларуская дзяржаўнасць? Што паўплывала на развіццё нашай нацыянальнай ідэі? Што сёння можна назваць краевугольным каменем беларускай дзяржаўнасці? Наколькі змянілася самасвядомасць беларусаў і якімі нас бачаць замежнікі? Гэтыя пытанні абмяркоўваліся падчас “круглага стала” пад назвай “Вытокі беларускай дзяржаўнасці”.

Сярод удзельнікаў – рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Марат Жылінскі; дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вячаслаў Даніловіч; кіраўнік аналітычнага цэнтра ЕсооМ, член Савета Аналітычнай Асацыяцыі АДКБ Сяргей Мусіенка; член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Галіна Філіповіч; намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Ігар Марзалюк; член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, загадчык кафедры сацыялогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Данілаў

Падрабязна пра меркаванні і высновы выступоўцаў наконт нашай дзяржаўнасці чытайце ў бліжэйшых нумарах “Звязды”.

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.