Вы тут

Камуналка часова без аўтааплаты


Прасунутыя карыстальнікі дыстанцыйнай сістэмы аплаты розных плацяжоў ужо прызвычаіліся карыстацца цэлымі пакетамі паслуг з боку банкаўскага сектара. Менавіта для іх у Беларусбанку існуе зручная паслуга па аўтааплаце комплексу плацяжоў, у тым ліку камунальных. Аднак у гэтым месяцы дадзены пакет часова і часткова не дзейнічае.


Цяпер на сайце буйнейшага банка краіны паведамляецца, што ў сувязі з пералікам сум плацяжоў за камунальныя паслугі за люты і пераносам перыяду аплаты да 5 красавіка ўключна (п. 2.2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №107 ад 23 сакавіка 2016 г. «Аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, якія аказваюцца насельніцтву») кліентам, якія выкарыстоўваюць сэрвіс «Аўтааплата», неабходна самастойна аплаціць за аказаныя ў лютым жыллёва-камунальныя паслугі. Ажыццявіць плацяжы за камуналку можна персанальна ва ўстановах і інфакіёсках Беларусбанка, а таксама з дапамогай сэрвісаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання («Інтэрнэт-банкінг», «М-банкінг», «ТБ-банкінг»).

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.