Вы тут

Далучыцца да саюзных праграм можа любы рэгіён нашай краіны


Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі дае рэальную аддачу для людзей: гэта і адсутнасць мяжы паміж краінамі, і даступнасць медыцынскіх, адукацыйных паслуг, і магчымасць працаўладкавання. Акрамя пералічанага на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы рэалізуецца шэраг лакальных праграм. У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі Віталь БУСЬКО, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах, намеснік старшыні Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі, расказаў карэспандэнту «Звязды» пра ролю парламенцкага складніка Саюзнай дзяржавы і пра перспектывы развіцця беларуска-расійскага інтэграцыйнага праекта.


Ёсць дзяржаўныя атрыбуты

— Сёння я, не баючыся гучных слоў, магу сказаць, што Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі — гэта найбольш прагрэсіўнае інтэграцыйнае аб'яднанне, — гаворыць Віталь Бусько. — Мы ўжо маем настолькі грунтоўную ўніфікаваную дагаворную базу, што яна ахоплівае практычна ўсе кірункі. Тут, акрамя эканомікі, і сацыяльная сфера, і адукацыя, і свабода перамяшчэння... Што самае галоўнае — мы маем бюджэт, які зацвярджаецца Парламенцкім сходам на сесіі. У Саюзнай дзяржавы ёсць усе атрыбуты дзяржавы — і Савет Міністраў, і парламент.

— Калі парламентарыі кантактуюць у рамках Парламенцкага сходу, то гэта спрыяе ўніфікацыі заканадаўства, — адзначае дэпутат. — Мы вучымся ў расіян, расіяне — у нас. На жаль, пакуль мы, дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі, робім вельмі мала сумесных заяў. Трэба выкарыстоўваць трыбуну Міжпарламенцкага саюза, Парламенцкай асамблеі
АБСЕ. Тым больш што пакуль у Еўразійскім эканамічным саюзе ў нас няма парламенцкага складніка — толькі двухбаковыя кантакты.

Скарыстаць усе грошы

Сённяшні бюджэт Саюзнай дзяржавы — 6,6 мільярда расійскіх рублёў. Віталь Бусько заўважае, што гэта сур'ёзная сума.

— Агульны аб'ём павялічыўся на 1,7 мільярда — за кошт рэшты мінулага бюджэту, а таксама заробленых грошай, — паведаміў парламентарый. — На сродкі бюджэту Саюзнай дзяржавы ўжо фінансуецца 7 дзейных праграм, у хуткім часе пачнецца рэалізацыя чатырох новых праграм, ухваленых Саветам Міністраў Саюзнай дзяржавы.

Дэпутат расказаў, што калі ён сустракаецца ў сваёй акрузе з выбаршчыкамі, кіраўніцтвам раёна, прадпрыемстваў, то заўсёды раіць ім прадстаўляць свае прапановы па саюзных праграмах.

— Нейкую частку ў праграме амаль заўсёды можна прысвяціць пэўнаму раёну, — запэўнівае Віталь Бусько. — Амаль заўсёды ёсць магчымасць уключыць пэўнае прадпрыемства, установу ў сувыканаўцы праграмы.

Парламентарый звярнуў увагу, што саюзны бюджэт не заўсёды выкарыстоўваецца цалкам, і гэта не вельмі добра.

— У наш час гэта ўвогуле недапушчальна, — лічыць Віталь Бусько. — Атрымліваецца, што праграмы прапрацаваны не да канца або для іх не знайшлі годных выканаўцаў. На апошняй 49 сесіі шмат казалася пра больш жорсткі кантроль: і за тымі, хто не выкарыстоўвае выдаткаваных сродкаў, і за тымі, хто выкарыстоўвае — трэба глядзець, што атрымліваецца ў выніку.

Загаловак у газеце: Не ўпусціць шанц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.