Вы тут

Зборная па мастацкай гімнастыцы стала пераможцам чэмпіянату Еўропы


Каманда ў складзе Ксеніі Чалдышкінай, Ганны Дудзянковай, Марыі Кадобінай, Марыі Кацяк, Валерыі Пішчэлінай і Арыны Цыцылінай выйгралі залаты медаль кантынентальнага форуму ў ізраільскім Халоне ў асобных групавых практыкаваннях з пяццю стужкамі. Беларускі атрымалі ад суддзяў за сваю кампазіцыю — 18,516 бала. Другое месца ў гэтай дысцыпліне занялі гімнасткі Ізраіля — 18,400. Бронзавыя медалі ў скарбонцы зборнай Іспаніі — 18,133 бала.


У турніры юніёраў беларускі па выніках выступленняў у асобных відах тройчы ўздымаліся на п'едэстал гонару. Сярэбраныя ўзнагароды выйгралі Юлія Еўчык у практыкаванні са скакалкай, Аліна Гарноська, якая выканала кампазіцыю з абручом. Трэцяе месца ў практыкаванні з булавамі ў Юліі Ісачанкі.

Усяго ж на рахунку зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы 6 узнагарод. Раней каманда ў групавых практыкаваннях стала сярэбраным прызёрам у мнагабор'і.

Без узнагароды 32-га еўрафоруму засталася лідар зборнай Меліціна Станюта, якая завяршыла барацьбу ў індывідуальным мнагабор'і на чацвёртым месцы.

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Перамога ў кантынентальным першынстве

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.