Вы тут

У аэрапорце Хельсінкі адкрылася выстава Музея мумi-троляў


У фінскім аэрапорце Хельсінкі-Вантаа адкрылася часовая выстава Музея Мумi-троляў Тамперэ. Наведаць экспазіцыю можна да 30 кастрычніка 2016 года. Пра гэта паведамляе Tampere All Bright Magazine.


Фота yodnews.ru

У маі 2017 года ў Тампэрэ запрацуе новы Музей Мумi-троляў - адзіны ў свеце. Яго экспазіцыя будзе складацца з арыгінальных эскізаў пісьменніцы Туве Янсан, якія складаюць аснову калекцыі існуючага ў горадзе музея «Даліна Мумi-троляў». У працэсе пераезду ў новы дом Мумi-тролі часова перасяліліся ў аэрапорт.

На выставе можна ўбачыць графічныя эскізы Янсан да кніг «Мумi-тролі і небяспечнае лета» і «Чароўная зіма», а таксама перасоўную скрыню з надпісам Moomin Museum, Tampere Hall, Tampere. Уваход вольны.

Што да новага выставачнага комплексу, то ў ім будзе прадстаўлена больш за дзве тысячы экспанатаў, у асноўным арыгінальныя эскізы Янсан, асабіста перададзеныя музею ў 1986 годзе. Там таксама будуць працаваць адзіная ў свеце Мумi-бібліятэка і вялікая тэматычная Мумi-крама.

Gazeta.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.