Вы тут

Арэнда пад музеі ў Гродна стане напалову танней


Арандаваць у Гродне памяшканне на новы тэрмін для размяшчэння музеяў, творчых майстэрань, выставачных і мастацкіх залаў стане напалову танней.


Такое рашэнне Гродзенскі гарвыканкам прыняў, каб стымуляваць развіццё і стварэнне новых прыватных музеяў, іншых аб'ектаў культуры і разам з тым палепшыць турыстычную прывабнасць горада над Нёманам. Паніжаючы каэфіцыент (0,5 да базавай стаўкі) ужо ўвялі, напрыклад, для прыватнага Музея праса.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Больш музеяў добрых і розных

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.