Вы тут

Запрашае фестываль экалогіі і мастацтва “Агра-культурны Фэст”


28 жніўня з 12 да 18 гадзін у Мінску ў галерэі "Ў" (Незалежнасці, 37а) адбудзецца пяты юбілейны “Агра-культурны Фэст".


Грамадскае аб’яднанне “Экадом”, праект "Reals", галерэя сучаснага мастацтва "Ў" і экалагічнаz ўстанова “Агра-Эка-Культура” запрашаюць жыхароў і гасцей Мінска атрымаць асалоду ад экалагічна чыстай арганічнай ежай, пазнаёміцца ​​з фермерамі, якія займаюцца яе вытворчасцю, ацаніць выставу “Прырода гуку”, наведаць займальныя майстар-класы беларускіх экспертаў і паслухаць канцэрт унікальных Suma voices.

“Агра-Культурны Фэст” адкрыецца ў 12 гадзін прэс-канферэнцыяй, дзе арганізатары раскажуць пра стан спраў у арганічным сектары, адкажуць на пытанні ўдзельнікаў і прадставяць свае ідэі развіцця дадзенага кірунку. Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў галоўнай зале галерэі.

У рамках выставы “Прырода гуку” арганізатары запрашаюць спыніцца і паслухаць гукі свету вакол, гукі прыроды, якія мастакі перанеслі ў галерэю сучаснага мастацтва "Ў". Экскурсія па выставе пачнецца ў 12.40.

З 13:00 да 16:30 — час бясплатных майстар-класаў і прэзентацый для наведвальнікаў фестывалю. Усе ахвотныя змогуць ацаніць чайную цырымонію па-беларуску; даведацца, як выбраць і купіць арганічныя і здаровыя прадукты без пасярэднікаў; пазнаёмяцца з канцэпцыяй і правіламі пермакультуры; навучацца вырашаць экалагічныя праблемы ў межах заканадаўства.

Завяршэннем ”Агра-Культурнага фэст” стане канцэрт непаўторнай аўтэнтычнай фальклорнай групы Suma voices!

Таксама на працягу ўсяго часу працы фестывалю будзе працаваць пляцоўка для дзяцей з займальнымі майстар-класамі экалагічнай накіраванасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.