Вы тут

Дзве выстаўкі, на якія варта схадзіць у Мінску


Аўтары з «перыферыі нашай увагі» і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва — на гэтым тыдні ў сталічных арт-прасторах адкрыліся дзве вартыя ўвагі экспазіцыі. Галерэя «Ў» працягвае свой праект «Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!», а Палац мастацтва паказвае аўтарскія тэхнікі мастакоў-манументалістаў. Першае месца адкрывае наведвальніку адну персону — Генадзя Грака, а другое ўводзіць у цэлую плынь і дае магчымасць самастойна вылучыць яе характарыстыкі.


Калі галерэя «Ў» аказалася на тусовачнай Кастрычніцкай, у яе з'явілася ідэя арганізаваць цэлы шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на тое, каб зрабіць вуліцу больш даступнай і адкрытай для людзей. Тут маецца на ўвазе як безбар'ерная прастора, так і арт-дзейнасць, прысвечаная «недыскрымінацыі».

Ідэя аформілася ў праект «Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!», у рамках якога 30 ліпеня адкрылася выстаўка «Прытрымлівацца бела-чорнай лініі» Генадзя Грака — вядомага ў лінагравюры 82-гадовага мастака, якога «жыццё вынесла за межы нашага ўспрыняцця».

Экспазіцыя пакажа работы розных гадоў і асобна — спецыяльна надрукаваныя творы, даступныя для набыцця. Трэцяй часткай выстаўкі стане рэканструкцыя майстэрні Генадзя Грака, дзе ён асабіста пакажа працэс стварэння лінагравюры.

Усё гэта мае мэтай задаць пытанні аб актуальнасці ў арт-сферы, вывесці аўтара з ускраіны гісторыі мастацтва і даць яму загучаць па-новаму. Экспазіцыя параўноўвае 82-гадовага мастака з маладымі творцамі і даказвае, што работа першага — па-за часам і па-за парадкам дня.

У сваю чаргу, Палац мастацтва 31 ліпеня адкрыў выстаўку «Іншы ракурс», якая паказвае выключнасць мастакоў-манументалістаў. У секцыю манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў сёння ўваходзіць больш за семдзесят чалавек — дзякуючы іх творчасці ў многіх гарадах краіны было «створана ўнікальнае эстэтычнае асяроддзе».

Але «Іншы ракурс», дзе прадстаўлена больш за сто твораў трыццаці аўтараў, канцэнтруецца не на манументальным мастацтве, а на станковых карцінах манументалістаў. Па словах арганізатараў, іх жывапіс вылучаецца тэхнікай і адлюстроўвае выключны светапогляд.

Адсюль і назва экспазіцыі: у «Іншым ракурсе» можна заўважыць своеасаблівы падыход да мастацтва і жывапісу ад тых, чые магчымасці ў творчасці амаль не абмежаваныя.

Выстаўка «Прытрымлівацца бела-чорнай лініі» будзе працаваць да 1 верасня (за гэты час у галерэі пройдуць майстар-класы Генадзя Грака і лекцыя аб яго творчасці), а Палац мастацтва запрашае на «Іншы ракурс» да 11 жніўня.

Сафія ПАЛЯНСКАЯ

Загаловак у газеце: Недыскрымінацыя і іншы ракурс

Выбар рэдакцыі

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.

У свеце

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Супярэчнасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Пекінам абвастраюцца, і іх можна смела называць гандлёвай вайной.

Грамадства

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

З 50 выданняў, якія павінны з'явіцца на школьных партах да 1 верасня, 48 ужо надрукаваныя.

Здароўе

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Экзапратэзаванне арбіты не робіцца больш ні ў адной з краін СНД.