Вы тут

Якія асаблівасці мае бягучая парламенцкая выбарчая кампанія?


Лічаныя суткі застаюцца да дня выбараў. За каго лепей аддаць свой голас? І ўвогуле, як зразумець, што кандыдат у дэпутаты дае не пустыя абяцанні, а сапраўды здольны палепшыць жыццё ў акрузе? Пра гэта і тое, якія асаблівасці мае бягучая парламенцкая выбарчая кампанія, разважае палітолаг Мікіта БЯЛЯЕЎ.


— Ці мае сёлетняя выбарчая кампанія нейкія адрозныя ад папярэдніх рысы?

— Сёлетняя выбарчая кампанія ў параўнанні з мінулай парламенцкай праходзіць ярка і цікава. У межах дыскусійна-аналітычнай супольнасці «Ліберальны клуб» мы праводзілі даследаванне ў 2012 годзе: вывучалі праграмы кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. На жаль, вялікая колькасць з іх паўтараліся, а некаторыя былі проста скапіраваны. Цяпер да падрыхтоўкі праграм кандыдаты паставіліся больш адказна, аднак ізноў-такі далёка не ўсе. Сярод асобных заяў усё яшчэ можна пабачыць неактуальныя і папулісцкія праграмы. Але праведзеная праца, асабліва ў параўнанні з папярэднімі парламенцкімі выбарамі, адразу заўважная. Цяпер часцей у праграмах можна пабачыць рашэнні праблем не толькі рэспубліканскага маштабу, але і лакальнага — акруговых. Акрамя таго, з'явіліся агітацыйныя матэрыялы на білбордах. Ёсць параўнальны прагрэс у афармленні інфармацыйных стэндаў і распаўсюджванні лістовак.

Але, на мой погляд, гэтага недастаткова. Усе ж такі дэпутатам на сваёй пасадзе варта праяўляць больш ініцыятывы ў заканадаўчай дзейнасці, адчуваць адказнасць за прынятыя рашэнні. Сёння няпростая эканамічная сітуацыя ў краіне. У яе паляпшэнні могуць адыграць значную ролю менавіта парламентарыі, падзяліўшыся ідэямі ў развіцці краіны і распрацаваўшы адпаведную дарожную карту. Менавіта гэтага і чакаюць ад новага склікання парламента: большай дзейнасці і ідэйнасці.

— Ці актыўней сябе сталі праяўляць партыі?

— Так, сапраўды. Некаторыя паляпшэнні ёсць. Але калі паглядзець на змястоўнасць іх працы, то не заўжды можна казаць пра прарыў. Новых канкрэтных прапаноў, наноў распрацаваных праграм ад партый не паступала. У некаторых з іх нават самі партыйныя праграмы не аднаўляліся шмат гадоў і адлюстроўваюць рэаліі жыцця дзесяці- ці нават дваццацігадовай даўнасці.

— Якія формы агітацыі сёння найбольш распаўсюджаныя і эфектыўныя?

— Досыць эфектыўна маглі б працаваць пікеты, калі б на іх людзям прадстаўляліся актуальныя і адпаведныя рэчаіснасці праграмы і ідэі кандыдатаў. Але часта пікеты робяцца нібыта для «галачкі». Хоць гэта прамая магчымасць для кандыдатаў пагутарыць з выбаршчыкамі, наладзіць з імі кантакт. І тут адказнасць ляжыць перш за ўсё на плячах будучых кандыдатаў: ці атрымаецца расказаць пра свае ідэі так, каб зматываваць чалавека прыйсці на выбарчы ўчастак і аддаць голас менавіта за цябе. Увогуле выбарчая агітацыя ў нас часцей за ўсё заключаецца ў мітынгах ці правядзенні забаўляльных мерапрыемстваў.

— Кожны, несумненна, будзе рабіць выбар сам. Але што б параіў палітолаг выбаршчыкам: на што варта перш за ўсё звяртаць увагу?

— Я б параіў уважліва прачытаць біяграфію кандыдата — той шлях, які ўжо прайшоў чалавек. Але сам кіруюся менавіта праграмай прэтэндэнтаў на дэпутацкае крэсла. Бо яна — гэта аснова, ад якой мусіць надалей адштурхоўвацца кандыдат. Дастойны кандыдат у дэпутаты — гэта сімбіёз асобы і ідэі. Звяртаем увагу на шлях — бачым асобу, а пра ідэі можам прачытаць у праграме. Важна, каб ён прадстаўляў інтарэсы жыхароў сваёй акругі і змог прыйсці ў парламент з заканадаўчымі прапановамі.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Усё па графіку

За межамі Беларусі ўтворана 47 участкаў для галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання. Пра гэта на ўчарашнім брыфінгу паведаміў Дзмітрый МІРОНЧЫК, начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў.

— Як і на тэрыторыі Беларусі, 11 верасня выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты з 8.00 да 20.00, — праінфармаваў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства. Па яго словах, датэрміновае галасаванне таксама ажыццяўляецца па адпаведным графіку, гэта значыць з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін па мясцовым часе размяшчэння выбарчага ўчастка.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Сімбіёз асобы і ідэйнасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

Першы энергаблок Беларускай АЭС гатовы на 95 %, другі — на 70 %. 

Грамадства

У Мінску прайшоў фінал ІV Рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»

У Мінску прайшоў фінал ІV Рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»

Самыя актыўныя і пазітыўныя шматдзетныя сем'і з усіх абласцей краіны сабраліся ў сталічным Палацы культуры прафсаюзаў.

Грамадства

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Актыўная мама — гэта не толькі трэнд, але і жыццёвая неабходнасць у сучасным свеце.

Грамадства

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

Трывалая сувязь з блізкімі і роднымі вельмі важная для чалавека, які служыць у войску.