Вы тут

Няўдалай аказалася спроба імпарцёра знізіць мытныя плацяжы


Няўдалай аказалася спроба імпарцёра знізіць мытныя плацяжы больш чым на 14 тысяч беларускіх рублёў.


Грузавы аўтамабіль «Рэно» накіроўваўся з Літвы на мытную тэрыторыю ЕАЭС праз пункт пропуску «Беняконі» Гродзенскай рэгіянальнай мытні з таварам «камплектуючыя сістэмы кандыцыянавання паветра» і «шпалеры». Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі праверылі і аказалася, што кошт больш чым 1 тысячы рулонаў шпалер занізілі ў дакументах у 2,5 раза.

— У выніку замест зніжэння мытных плацяжоў шпалеры коштам больш за 59 тысяч рублёў сталі прадметам адміністрацыйнага правапарушэння, і іх далейшы лёс вырашыць суд, — паведаміла прэс-сакратар Гродзенскай рэгіянальнай мытні Юлія РАМАНЮК.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Шпалеры з заніжаным коштам мяжу не праехалі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.