Вы тут

Выбары на Гомельшчыне адбыліся


Тое, што выбары на Гомельшчыне адбыліся, афіцыйна стала зразумела каля 14 гадзін 11 верасня. На той момант на выбарчыя ўчасткі прыйшло ўжо 59 % выбаршчыкаў.


Старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік, які галасаваў па месцы жыхарства – на выбарчым участку №25 Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №33, адзначыў у размове з журналістамі:

- У парламенце павінны працаваць прафесіяналы, і ў першую чаргу тыя, хто добра ведае эканоміку. Гэта значыць, прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі. Гэта менавіта тыя людзі, якія ведаюць, як зарабляюцца грошы для краіны. Яны ведаюць сапраўдны кошт кожнага рубля, які ўкладаецца ў сацыяльную сферу. Таму заканадаўчыя акты, над якімі яны будуць працаваць, будуць выверанымі і накіраванымі ў першую чаргу на ўмацаванне эканомікі краіны.

Разам з кіраўніком рэгіёна ў гэты ж час упершыню галасавалі маладыя людзі. Уладзімір Дворнік павіншаваў юнакоў і дзяўчат, а таксама ўручыў ім памятныя сувеніры. Студэнтам пажадаў добрасумленна асвойваць навуку, каб потым паспяхова працаваць на карысць краіны.

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, які знаходзіўся 11 верасня на Гомельшчыне, прагаласаваў датэрмінова ў Мінску. Для яго было важна пры выбары дэпутата, каб у парламент трапіў прафесіянал сваёй справы - той, хто мае жыццёвую пазіцыю і зможа адстойваць інтарэсы народа.

У асноўны дзень галасавання ў Гомельскай вобласці працавала больш больш 100 назіральнікаў ад СНД і АБСЕ. Увогуле ж колькасць мясцовых назіральнікаў, якія адсочвалі ход выбараў у рэгіёне - больш 6,5 тысяч чалавек. На выбарчым участку, размешчаным у гомельскім палацы Чыгуначнікаў, мы сустрэлі міжнароднага назіральніка ад СНД Наталлю Кануннікаву. Яна адзначыла, што выбары ў Палату прадстаўнікоў праходзяць празрыста і арганізавана:

- Мы толькі ў першай палове дня наведалі 10 участкаў для галасавання, размешчаных у Гомельскай-Юбілейнай выбарчай акрузе № 31. Звяртаем увагу на тое, як працуюць члены камісій з выбаршчыкамі, бюлетэнямі, на даступнасць урнаў для галасавання і іншыя важныя моманты. Відавочна, што з самай раніцы на ўсіх участках - атмасфера свята. Людзі ідуць галасаваць з добрым настроем. Выбары праходзяць празрыста, на высокім арганізацыйным узроўні і ў рамках  выбарчага заканадаўства Беларусі.

У Гомельскай вобласці галасаванне праходзіла на 1038 выбарчых участках, у тым ліку на 40 закрытых. У спісах для галасавання было 1,1 млн выбаршчыкаў. З 65 чалавек, якія прэтэндавалі на дэпутацкі мандат, яны павінны былі выбраць 17 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 Ірына АСТАШКЕВІЧ

iost@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.