Вы тут

Гаспадыня амурскай крамы


У вёсцы Амур Глускага раёна сваёй крамы няма. А ўсё таму, што Амур — неперспектыўны населены пункт, які дажывае свой век: у ім толькі дзевятнаццаць жыхароў. Хоць па вёсцы і праведзены газ, вада, электрычнасць, моладзь тут не хоча сяліцца. Пра гэта мне нагадаў амурскі стараста, пенсіянер Андрэй Архіпавіч Касько, калі мы сядзелі на лаўцы і чакалі краму на калёсах — аўталаўку. Побач сабраліся жанчыны пенсійнага ўзросту. Гаварылі пра справы жыццёвыя, вяскоўкі дзяліліся ўспамінамі, радаваліся, што тройчы на тыдзень да іх прыязджае новенькая аўталаўка, поўная свежых прадуктаў. Амураўцы прывыклі і да гаспадыні крамы, прадаўшчыцы Ганны Карабаньковай, — яна ветлівая, выконвае замовы вяскоўцаў, ніколі не павышае голас. З ёй добра мець справы.


Ган­на Ка­ра­бань­ко­ва (у цэнтры) са сваімі пакупніцамі.

У назначаны час — па раскладзе — аўталаўка імчыць па гравійцы да Амура. Апошні паварот на вёску, цэнтральнае скрыжаванне, прыпынак. Адчыняюцца дзверы кабіны, і... сваёй усмешкай Ганна вітае амурцаў, спешна адчыняе краму, становіцца за прылавак. Толькі паўгадзіны адведзена на работу ў гэтай вёсцы, трэба спяшаецца далей — у наступныя населеныя пункты.

— Тры гады я ў Глускім райпа на аўталаўцы, а ў гандлі ўжо дваццаць гадоў, — кажа Ганна Карабанькова. — Работа адказная, васямнаццаць вёсак трэба аб'ехаць, нікога не забыць. Для ўсіх і для кожнага пакупніка — ад малога да старога — тавару павінна быць дастаткова. Мне падабаецца, калі пакупнікі задаволены асартыментам магазіна і сваім выбарам.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.