Вы тут

На фальшывыя грошы купіў дзяўчыне абутак


У міліцыю звярнулася жанчына, якая расказала, што малады чалавек набыў у яе дзве пары абутку, а расплаціўся фальшывымі грашыма. Праўда, засумнявалася жанчына ў сапраўднасці купюр толькі дома.


На працягу некалькіх гадзін хлопец быў затрыманы. Па інфармацыі Маскоўскага РУУС г. Мінска, ім аказаўся 22-гадовы жыхар Гомеля. Малады чалавек патлумачыў, што на такі адчайны крок ён пайшоў дзеля... сваёй дзяўчыны, якой паабяцаў купіць дзве пары абутку. Тавар, які прывезла знаёмая дзяўчыны, ён атрымаў у Мінску і расплаціўся за яго фальшывымі грашыма (7 купюр наміналам 50 дэнамінаваных рублёў). Затрыманы прызнаўся, што надрукаваў грошы самастойна дома, падчас следчых дзеянняў былі выяўлены і канфіскаваны ў якасці рэчыўных доказаў злачыннай дзейнасці капіравальная машына, аргтэхніка, прынтар і падрыхтаваныя для вырабу купюр лісты з надрукаванымі фальшывымі 50-рублёвымі купюрамі. Маладому чалавеку можа пагражаць да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.