Вы тут

Лагістычны цэнтр "Белпошты" запрацаваў у Нацыянальным аэрапорце


З сярэдзiны мiнулага года ў Нацыянальным аэрапорце ўжо дзейнiчала ўстанова мiжнароднага паштовага абмену. Аднак магчымасцi новага цэнтра значна шырэйшыя: толькi агульная плошча павялiчылася амаль у 5 разоў. Акрамя таго, новы будынак аснашчаны перадавымi тэхналогiямi, некаторыя з якiх у гэтай сферы прымяняюцца ўпершыню.


Намеснiк прэм'ер-мiнiстра Анатоль Калiнiн выказаў задавальненне высокiм узроўнем работы «Белпошты», якi адпавядае эканамiчным патрэбам дзяржавы, а таксама запытам грамадзян. Вiцэ-прэм'ер расказаў, што на тэрыторыi Нацыянальнага аэрапорта ў хуткiм часе з'явiцца два новыя аб'екты: яшчэ адна ўзлётна-пасадачная паласа i авiярамонтны завод. А мiнiстр сувязi i iнфарматызацыi Сяргей Папкоў адзначыў перспектывы пашырэння сеткi лагiстычных цэнтраў па ўсёй краiне.

Лагiстычны цэнтр — прыклад узаемадзеяння прадпрыемства «Белпошта» i Мытнага камiтэта. Калi супрацоўнiкi паштовай службы займаюцца сартаваннем пасылак, то мытнiкi, пры неабходнасцi, — праверкай iх змесцiва. Старшыня Дзяржаўнага мытнага камiтэта Юрый Сянько падкрэслiў, што двум ведамствам i да гэтага даводзiлася працаваць разам, аднак цяпер гэты працэс удасканалены. У цэлым, менавiта па прынцыпе аптымiзацыi ўсiх дзеянняў уладкавана работа новага лагiстычнага цэнтра. Усе паштовыя адпраўленнi, якiя паступаюць у нашу краiну па паветры, будуць апрацоўвацца тут: раней iх прыходзiлася адвозiць у сталiцу, што iстотна запавольвала працэс дастаўкi атрымальнiку.

Як расказала першы намеснiк генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Алена СКРЫПЧЫК, у 2014 годзе, калi адбыўся бум iнтэрнэт-пакупак з замежных сайтаў, апрацоўка пасылак займала часам больш за тыдзень. З увядзеннем новага цэнтра ўдасца гэтыя тэрмiны скарацiць да 1—2 дзён. Работа ва ўстанове вядзецца ў фармаце 24/7 без перапынкаў i выхадных. Пры неабходнасцi цэнтр можа апрацоўваць каля 100 тысяч паштовых адпраўленняў у суткi. Цяпер жа гэта каля 10 тысяч пасылак у дзень супраць 5 тысяч, якiя былi ў пачатку года.

Работа цэнтра арганiзавана наступным чынам. Паштовыя адпраўленнi трапляюць у зону прыёма, дзе ўсталяваны спецыяльныя газаiдэнтыфiкатары, якiя дазваляюць у вялiкiм аб'ёме пасылак выявiць прысутнасць забароненых рэчываў. Калi першы этап прайшоў без нечаканасцяў, пасылкi накiроўваюцца да аператараў. Яны правяраюць захаванасць i адпаведнасць суправаджальнай iнфармацыi нормам запаўнення. Паколькi прадпрыемства «Белпошта» ўваходзiць у Сусветны паштовы саюз, у яго ёсць доступ да агульнай базы даных. Як толькi аператар счытвае iндывiдуальны код з пасылкi, аб месцы яе знаходжання можа даведацца як служба-адпраўнiк, так i атрымальнiк. Пасля ўводу ўсiх даных, калi да адпраўлення няма нiякiх заўваг, справа пераходзiць у рукi мытнi. Асаблiвасцю новага цэнтра з'яўляецца наяўнасць спецыяльных стужак, па якiх скрынкi з апрацаванымi пасылкамi перамяшчаюцца аўтаматычна.

Па словах начальнiка мытнi «Мiнск-2» Андрэя МIХАЛЬКЕВIЧА, 1% пасылак выклiкае падазрэнне. Спачатку адпраўленне скануецца пры дапамозе iнтраскапii — праглядаецца на прасвет — i толькi ў крайнiм выпадку ўскрываецца. У рабоце цэнтра задзейнiчаны не толькi найноўшыя тэхналогii, але нават эксперыментальныя распрацоўкi. Так, ужываецца прылада, якая праводзiць аналiз спектра практычна любога рэчыва: у базе даных iх больш за 10 тысяч. Напрыклад, да прыстасавання можна паднесцi таблетку, якая запячатана ва ўпакоўцы, i менш чым за хвiлiну яно вызначыць, што гэта за лекi. Асаблiва гэта тэхналогiя актуальная для пошуку забароненых рэчываў. Толькi ў 2016 годзе было прадухiлена 5 спроб увозу наркатычных i псiхатропных рэчываў. Акрамя гэтага, незаконным чынам адпраўляюць па поште старадаўнiя манеты, гiстарычныя дакументы, зброю i нават жывёл. Усяго за 9 месяцаў гэтага года падчас праверкi пасылак было выяўлена больш за сто злачынстваў.

Усяго па паветры прыходзiць каля 30% мiжнародных паштовых адпраўленняў, з якiх каля 60% — тавары з замежных сайтаў. З-за змены правiлаў падаткаабкладання тавараў коштам больш 22 долараў штогадовыя паступленнi ў дзяржаўную казну павялiчылiся на 1,5 мiльёна дэнамiнаваных рублёў.

Дар'я КАСКО

kasko@zviazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Загаловак у газеце: Вам пасылка!

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

— Хлопцы, не біце, я — ва-а-аш!..

Грамадства

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

У мясцовых Саветах Брэсцкай вобласці ажыццяўляюць дэпутацкую дзейнасць 2962 дэпутаты. 

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.