Вы тут

У Беларусі можа з'явіцца Нацыянальны экзамен для выпускнікоў школ


Міністэрства адукацыі прапрацоўвае магчымасць правядзення праз некалькі гадоў Нацыянальнага экзамену для выпускнікоў 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Пра перспектывы ўвядзення адзіных экзаменаў распавёў у эфіры праграмы "Галоўны эфір" на Беларусь-1 міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.


 uigps.ru

Прапрацоўваецца магчымасць правядзення ў 2019-2020 годзе Незалежнай атэстацыі за 9-ы клас, а ў 2021-2022 навучальным годзе - Нацыянальнага экзамену за 11-ы клас. 

Па словах міністра, "пытанні ўдасканалення формаў здачы экзаменаў абмяркоўваюцца пастаянна. На жаль, абсалютна справядлівай, карэктнай і адзінай формы яшчэ не прыдумалі. Але, ёсць прапановы аб тым, як змяніць выпускныя іспыты. Асабліва важна гэта стала пасля ўвядзення ў школах профільнага навучання. Чаму абмяркоўваецца загадзя - таму, што дзеці, якія цяпер вучацца у 5-м і 6-м класах, мусяць ведаць "правілы гульні" загадзя". 

Па словах Міхаіла Жураўкова, форму Нацыянальнага экзамену прапануецца зрабіць змешанай, але базай застанецца цэнтралізаванае тэставанне. Першая частка гэтага іспыту будзе праверкай ведаў за школу, а другая частка будзе неабходная толькі тым, хто сабраўся паступаць далей. У другой частцы выпрабаванні прапануецца акрамя пісьмовых адказаў ўвесці і вусныя. Гэтую частку, магчыма, будуць распрацоўваць самі ўніверсітэты ў залежнасці ад спецыяльнасці, на якую прэтэндуе абітурыент. Сюды ўвойдуць розныя формы, разлічаныя на вывучэнне здольнасцяў абітурыента ў залежнасці ад абранай спецыяльнасці - у тым ліку сумоўе. Пры гэтым міністр удакладніў, што ўжо сёння абітурыенты больш чым на 200 спецыяльнасцяў здаюць уступныя іспыты ў форме такога іспыту. Сярод іх - спартыўныя, ваенныя, творчыя спецыяльнасці, а таксама журналістыка. Міхаіл Жураўкоў падкрэсліў, што заданні для другой часткі будуць тычыцца любых спецыяльнасцяў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.