Вы тут

Мiхаiл Мяснiковiч: трэба актыўней прапагандаваць айчынныя тэхналогiі


Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Мiхаiл МЯСНIКОВIЧ прапанаваў больш шырока выкарыстоўваць дасягненнi навукi для аказання медыцынскай дапамогi насельнiцтву. Адпаведную заяву спiкер верхняй палаты зрабiў падчас наведвання рэспублiканскага навукова-медыцынскага цэнтра «Клетачныя тэхналогii» Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, паведамляе БелТА. Акрамя таго, у мерапрыемстве ўзялi ўдзел намеснiк прэм'ер-мiнiстра Наталля КАЧАНАВА, старшыня Прэзiдыума НАН Уладзiмiр ГУСАКОЎ, мiнiстр аховы здароўя Васiль ЖАРКО, прадстаўнiкi медыцынскiх устаноў краiны.


«Неабходна шырэй выкарыстоўваць дасягненнi навукi для медыцынскай дапамогi насельнiцтву, больш актыўна прапагандаваць магчымасцi айчынных перадавых тэхналогiй», — заклiкаў Мiхаiл Мяснiковiч. У сваю чаргу, дырэктар Iнстытута бiяфiзiкi i клетачнай iнжынерыi Людмiла ДУБОЎСКАЯ i яго навуковыя супрацоўнiкi азнаёмiлi гасцей з вытворчасцю бiямедыцынскiх клетачных прадуктаў i банкам стваловых клетак, паказалi лячэбную палiклiнiчную базу. Абмяркоўвалiся пытаннi пашырэння магчымасцяў цэнтра, а таксама праблемы, якiя неабходна вырашаць для паспяховага функцыянавання арганiзацыi.

Навукова-медыцынскi цэнтр «Клетачныя тэхналогii» адкрыты ў Iнстытуце бiяфiзiкi i клетачнай iнжынерыi НАН 5 снежня 2014 года. Праект рэалiзаваны згодна з дзяржаўнай праграмай «Iнавацыйныя бiятэхналогii» на 2010—2012 гады i на перыяд да 2015 года. Цэнтр уключае лячэбную палiклiнiчную базу, аперацыйны блок, кабiнет УГД, палаты дзённага знаходжання.

Веранiка ПУСТАВIТ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.