Вы тут

Упершыню ў Савеце Рэспублікі адбылася тэматычная прамая лiнiя


У мiнулую суботу намеснiк старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi Марыяна ШЧОТКIНА правяла «прамую тэлефонную лiнiю» на тэму «Правапрымяняльная практыка законаў Рэспублiкi Беларусь у сацыяльна-працоўнай сферы».


Як паведамляе прэс-служба Савета Рэспублiкi, гэта першае мерапрыемства такога фармату ў верхняй палаце беларускага парламента.

На працягу дзвюх гадзiн намеснiк старшынi адказвала на пытаннi, якiя хвалююць грамадзян. На «прамую тэлефонную лiнiю» звярнулiся дзевяць чалавек з розных рэгiёнаў краiны. Было зададзена 27 пытанняў.

Узнятыя праблемы тычылiся практыкi прымянення законаў Рэспублiкi Беларусь у сацыяльна-працоўнай сферы, у прыватнасцi грамадзян цiкавiла рэалiзацыя Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб альтэрнатыўнай службе». Таксама ўносiлiся прапановы па ўдасканаленнi асобных нарматыўных прававых актаў, якiя рэгулююць дзейнасць у галiне рэканструкцыi i будаўнiцтва жылля, падаткаабкладання, аплаты працы работнiкаў сацыяльнай сферы, фармiравання тарыфаў на паслугi для насельнiцтва, латарэйную дзейнасць.

Марыяна Шчоткiна дала тлумачэннi i рэкамендацыi па ўсiх закранутых грамадзянамi пытаннях, рашэнне асобных з iх узяла на кантроль.

Веранiка ПУСТАВIТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дазванiцца да вiцэ-спiкера

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.