Пра гэта ішла размова на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіла Мясніковіча і кіраўніка Даследчага таварыства эканамічных і экалагічных аспектаў Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна Сіндзі Кавасакі.
Сенатар адзначыў, што ў Беларусі і Японіі шмат сумесных праектаў, аднак абмяжоўвацца гэтым не варта. «Мы павінны забяспечваць як эканамічныя, так і палітычныя кантакты. Галоўнае, хацелася б, каб гэтыя сувязі былі шматпланавымі», — сказаў спікер верхняй палаты парламента. Падчас сустрэчы ён прапанаваў засяродзіць увагу на парламенцкім супрацоўніцтве, а таксама на кантактах гаспадарчых суб'ектаў. Акрамя таго, Міхаіл Мясніковіч пацікавіўся меркаваннем японскага госця аб тым, што можа спрыяць больш паспяховаму прасоўванню эканамічных праектаў нашых краін.
Японская дэлегацыя паспела наведаць у Беларусі шэраг машынабудаўнічых заводаў, а таксама прадпрыемстваў, якія вырабляюць дазіметрычную тэхніку. У японскага боку ёсць канкрэтныя праекты. Чакаецца, што гэты візіт надасць сур'ёзны імпульс развіццю двухбаковых адносін, у тым ліку ў эканамічным плане.
Вераніка ПУСТАВІТ
Што за таемнымі дзвярыма?