Вы тут

Міністэрства адукацыі і МТС абвясцілі рэспубліканскі конкурс праектаў


Рэспубліканскі конкурс праектаў «Інфармацыйныя і мабільныя тэхналогіі для адукацыйнага працэсу» абвясцілі Міністэрства адукацыі і МТС.


Конкурс пройдзе ў наступных намінацыях: «Лепшы інавацыйны праект для навучэнцаў і студэнтаў ВНУ», «Лепшы інавацыйны праект для бацькоў» , «Лепшы інавацыйны праект для педагогаў» і «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект». Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі і студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі. Свае прапановы і ідэі, аформленыя ў выглядзе прэзентацыі, трэба пакідаць на сайце праекта yіp2016.unіbel.by ці адпраўляць на адрас yіp2016@unіbel.by да 5 снежня ўключна. У ліку ўзнагарод самыя сучасныя гаджэты ад кампаніі Huaweі, навучанне па абраным курсе ў Адукацыйным цэнтры Парка высокіх тэхналогій і ўдзел у інвестыцыйнай праграме ад МТС.

Пераможцаў абвесцяць 26-27 снежня. Лепшы праект абяцаюць укараніць у навучальны працэс.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Мабільныя інавацыі ў адукацыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.