Вы тут

Гатэлі Італіі прапануюць бонусы гасцям, якія зачалі ў іх дзіця


Дзесяць гатэляў у горадзе Асізі (Італія) прапанавалі бонус гасцям, якія зачалі дзіця падчас знаходжання ў іх. Некаторыя пакрыюць кошт пражывання, іншыя прапануюць адпачыць у іх яшчэ раз бясплатна, піша The Local.


Для пацвярджэння месца зачацця спатрэбіцца толькі адзін дакумент — пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, у якім указана адпаведная дата: дзевяць месяцаў (плюс-мінус дзесяць дзён) з часу папярэдняга прыезду ў гатэль. Паводле слоў рэгіянальнага дарадцы па турызме Эўджэнія Гуардучы, мэты ў акцыі дзве — павялічыць паток турыстаў у гістарычную частку Італіі, а таксама прыцягнуць увагу да дэмаграфічнай праблемы ў краіне.

У 2015 годзе ўзровень нараджальнасці ў Італіі стаў самым нізкім з моманту ўтварэння адзінай дзяржавы (1861 года).

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Зачалі дзіця — атрымайце бонус

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.