Вы тут

Нашу краіну наведвае дэлегацыя Польшчы


Рабочы візіт прадстаўнікоў гэтай краіны адбудзецца па запрашэнні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Дэлегацыю ўзначаліць маршал Сената Рэспублікі Польшча Станіслаў Карчэўскі.


Праграма візіту прадугледжвае сустрэчы кіраўніка дэлегацыі са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. Акрамя гэтага, запланавана наведванне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, удзел маршала Сената Польшчы ў пасяджэнні сесіі Савета Рэспублікі, сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прадстаўнікамі сярэдніх школ Мінска, у якіх вывучаецца польская мова, наведванне Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, а таксама палацава-паркавага ансамбля музея-запаведніка «Нясвіж».

Польскія парламентарыі будуць знаходзіцца ў нашай краіне з 4 па 6 снежня.

Раман АЛЯХНОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.