Вы тут

«Звязда» на святы дорыць... сувязь!


А што, як не сувязь, самае галоўнае сёння ў адносінах паміж людзьмі? Зыходзячы з гэтага меркавання, мы ў якасці прызоў для розыгрышу сярод падпісчыкаў гэтым разам прапануем прылады для камунікацыі з блізкімі людзьмі і з усім астатнім светам — тэлефоны і планшэт.


Тэлефонам сёння нікога не здзівіш, але тут мы падумалі найперш пра нашых сталых чытачоў і пра маладзейшых, якія клапоцяцца аб сваіх бацьках. Зручная клавіятура з вялікімі, добра відочнымі кнопкамі, вялікі экран, дзве SІM-карты — выдатны падарунак для старэйшага ў вялікай і дружнай сям'і. Не забыліся і пра малодшых — галоўны прыз рэкламнай гульні — сучасны планшэт, які падтрымлівае сувязь фармату 4G і мае шмат іншых цікавых і патрэбных функцый.

Каб стаць удзельнікам розыгрышу гэтых патрэбных падарункаў, варта толькі аформіць падпіску на газету «Звязда» на І квартал або І паўгоддзе, запоўніць адзін з купонаў, якія будуць змяшчацца ў газеце на працягу снежня, выразаць яго і даслаць на адрас рэдакцыі. Магчыма, фартуна абярэ менавіта вас.

Выпісвайце «Звязду» — будзьце заўжды на сувязі!

Умовы рэкламнай гульні «На сувязі са «Звяздой» змешчаны ў нумары ад 3 снежня.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.