Вы тут

Проста Марыя


На гэтым здымку — чатырохгадовая Марыя Грушэцкая з Мінска, выхаванка беларускамоўнага садка №534. Дома ў дзяўчынкі — багатая бібліятэка дзіцячых кніг, якія яна ахвотна і з радасцю чытае разам з бацькамі. Сярод любімых — творы Алеся Бадака, Уладзіміра Ліпскага, Аксаны Спрынчан, Таццяны Сівец, Раісы Баравіковай, Алены Масла і інш. Любімы часопіс — «Вясёлка», у якім часам публікуецца і яе татка — Алег Грушэцкі. Марыя ўдзельнічае ў тэатралізаваных прадстаўленнях на беларускай мове, якія праводзяцца ў садку, прычым выконвае галоўныя ролі.


Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымачкі вашых дачушак і сыночкаў, унучкаў і ўнучачак, а мо нават і праўнукаў (з невялічкім (4-5 сказаў) аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта «беларусік». Арыгінальнасць і творчы падыход вітаецца! Аднаго з беларусікаў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.