21 Верасень, пятніца

Вы тут

Савет Рэспублікі адзначае 20-годдзе


Верхняя палата беларускага парламента адзначыла дваццацігоддзе. У Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі зладзілі з гэтай нагоды ўрачысты сход, на які запрасілі ранейшых старшынь Барыса Батуру і Анатоля Рубінава, а таксама Міхаіла Матусевіча, Леаніда Крупца, Анатоля Русецкага, якія займалі ў розныя гады пасаду віцэ-спікера. Сенатары згадалі дасягненні мінулых скліканняў і паставілі задачы для дзеючага.


На думку старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла МЯСНІКОВІЧА, сенатарам шостага склікання трэба будзе ўнесці свой уклад у развіццё дзелавой актыўнасці. Ён адзначыў, што перад членамі верхняй палаты стаяць вельмі важныя задачы. «Для вывядзення эканомікі краіны на новую траекторыю росту неабходна зняць бар'еры на шляху развіцця дзелавой актыўнасці грамадзян, удасканальваць механізмы канкурэнцыі, прытоку інвестыцый і іх абароны, дыверсіфікацыі экспарту», — падкрэсліў спікер.

Асаблівую ўвагу варта ўдзяліць рашэнням праблем у адукацыі, ахове здароўя, жыллёвай палітыцы, экалогіі. Пытанні, якія тычацца сфер, што непасрэдна звязаны з дабрабытам і здароўем людзей, падымаліся падчас пятага Усебеларускага народнага сходу. «Чалавек, яго праблемы заўсёды клаліся ў аснову. Уся наша дзейнасць павінна быць гэтаму падпарадкавана. У імя гэтага мы і працуем», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Першая сесія Савета Рэспублікі адкрылася 13 студзеня 1997 года. З таго часу сенатары разгледзелі і адобрылі 2255 законапраектаў. Работа кожнага склікання была ўнікальнай. На першым сенатары актыўна распрацоўвалі і прымалі кодэксы, на другім — ратыфікавалі Дагавор аб заснаванні Еўразійскай эканамічнай супольнасці і ўхвалілі Інвестыцыйны кодэкс, на трэцім — займаліся пытаннямі мясцовага самакіравання, на чацвёртым — ухвалілі Кодэкс аб адукацыі, закон аб асновах маладзёжнай палітыкі, на пятым — ратыфікавалі гістарычны дакумент — Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Разняволіць грамадзян. Па-дзелавому

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму ў Беларусі варта аптымізаваць колькасць сельсаветаў

Чаму ў Беларусі варта аптымізаваць колькасць сельсаветаў

І павышаць эфектыўнасць работы мясцовых органаў улады.

Грамадства

Якіх педагогаў  хочуць бачыць дзеці ў аб'яднаннях па інтарэсах?

Якіх педагогаў хочуць бачыць дзеці ў аб'яднаннях па інтарэсах?

​Для сістэмы дадатковай адукацыі ўласцівы адкладзены ў часе эфект.

Грамадства

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Толькі Ньютан і толькі хардкор!