Вы тут

Фотаслова Яўгена Пясецкага


На Новы год ішлі дажджы,

Ды не было ад іх карысці.

Надвор'е, як, брат, ні кажы,

Ужо не тое, што калісьці.

 

Ультрапалярных маразоў

Раней вятрыска

не прыносіў.

Халодных, невядомых

слоў

Ўсё больш у метэапрагнозе.

Даўнейшых вёснаў

не відаць,

Вятры, аблокі не такія.

Але навошта наракаць —

Мы самі ўжо даўно не тыя...

 

Адно ад страты збераглі:

Ў нябёсах студзеньскіх,

нязменна,

Дзе лёс ні вёў нас

па зямлі —

Шукаем зорку Віфлеема.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.